Перайсьці да зьместу

Хасанал Болкіях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Султан Брунэю Хасанал Болкіях

Хасанал Болкіях Муізадзін Вадаўлах (нар. 15 ліпеня 1946 году ў Бандар-Сэры-Бэгаване) — султан Брунэю з 1967 году, адзін з самых багатых людзей у сьвеце (у 1997 годзе яго багацьце складала больш за 40 млрд даляраў ЗША). Ён зьяўляецца старэйшым сынам папярэдняга султана Амара Алі Саідудзіна ІІІ. Выконвае таксама абавязкі прэм’ер-міністра, міністра абароны і міністра фінансаў Брунэю.

Узначаліў Брунэй у 1961 годзе, а 5 кастрычніка 1967 году адбылася каранацыя пасьля адрачэньня ад трона ягонага бацькі.

Мае дзьвюх жонак, чатырох сыноў і шасьцёх дачок. Зь першай жонкай (Рае Істэры Пенгіран Анак Хаджах Салехе) ажаніўся пасьля атрыманьня ўлады. У 1981 годзе ажаніўся з другой жонкай, яна была стуардэсай, Марыям Абдул Азіз, ад якой на момант развода (2002) меў двух сыноў і дзьвюх дачок. Другая жонка была малайзыйскай тэлевізійнай журналісткай, яна маладзейшая за мужа на 33 гады. 9 чэрвеня 2006 году султан дараваў сваёй другой жонцы тытул Яе Каралеўская Высокасьць Пангіран Істэры.

Спадчыньнікам султана зьяўляецца яго сын Хаджы Аль-Мухтадзі Біллах ібні Султан Хаджы Хасанал Болкіях.