Фізычнае цела
Выгляд
Фізычнае цела або проста цела — прадмет вывучэньня фізыкі. Цела — гэта пэўная сутнасьць, якую можна разглядаць як адзінае цэлае і характарызаваць пэўнымі фізычнымі велічынямі. Напрыклад, у клясычнай мэханіцы цела характарызуецца масай, становішчам у прасторы, памерамі і арыентацыяй, на яго дзейнічаюць сілы, яно можа мець хуткасьць або паскарэньне. У тэрмадынаміцы цела характарызуецца аб’ёмам, тэмпэратурай і г.д. У электрастатыцы цела характарызуюцца зарадамі і патэнцыяламі.
Слова цела часта ўжываецца разам з дадатковымі вызначальнікамі, напрыклад: мэханічнае цела, абсалютна цьвёрдае цела, абсалютна чорнае цела і г.д..