Перайсьці да зьместу

Фэрзан Эзпэтэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрзан Эзпэтэк
па-турэцку: Ferzan Özpetek
Дата нараджэньня 3 лютага 1959(1959-02-03)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, журналіст, оперны рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID nm0654858
Сайт ferzanozpetek.com (італ.)​ (анг.)

Фэрза́н Эзпэтэ́к (па-турэцку: Ferzan Özpetek; нар. 3 лютага 1959, Стамбул, Турэччына) — італійскі кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік турэцкага паходжаньня[3].

Фэрзан Эзпэтэк нарадзіўся ў 1959 годзе ў Стамбуле, прыехаў у Італію ў 1976 годзе ў якасьці карэспандэнта турэцкай газэты[4].

Скончыў Рымскі ўнівэрсытэт La sapienza, дзе вывучаў гісторыю мастацтва і кінарэжысуру, затым вучыўся ў Акадэміі драматычнага мастацтва. Працаваў у «Жывым тэатры» Джуліяна Бэка. Пачынаў у кіно асістэнтам рэжысэра. З 1982 года працаваў зь вядомымі італьянскімі рэжысэрамі, такімі як Маўрыцыё Понці, Марка Рызі, Франчэска Нуці. У 1992-93 гадах зьняў некалькі рэклямных кліпаў[5].

Ягонай першай працай у якасьці асыстэнта рэжысэра была карціна «Scusate il ritardo» (1982) Масіма Тройсі, потым карціна «Son contento» Маўрыцыё Понці, у якой ён таксама меў невялікі досьвед у якасьці актора[6].

Посьпех прыйшоў з фільмам «Le fate ignoranti» (Фэерыя непаразуменьня), зьнятым у 2001 годзе. Тэма — падарожжа жанчыны, якая раптоўна аўдавела і якая даведалася, што ейны муж быў у рамане з мужчынам на працягу многіх гадоў. Спачатку яна адмаўляецца ад сустрэчы з палюбоўнікам мужа, якога грае Стэфана Акорсі, каб нарэшце пасябраваць зь ім і далучыцца да ягонага сьвету[7].

Апрача ўсяго піша раманы, якія часта потым сам экранізуе. Аўтар трох раманаў:

  • Rosso Istanbul (Чырвоны Стамбул), Mondadori, 2013
  • Sei la mia vita (Ты — мае жыцьццё), Mondadori, 2015
  • Come un respiro (Як дыханьне), Mondadori, 2020.

Жыве і працуе ў Рыме[8].

Фэрзан Эзпэтэк заўсёды падкрэсьлівае сваю належнасьць да ЛГБТК-супольнасьці.

27 верасьня 2016 г. у зале рады Кампідолья ў Рыме ён пабраўся грамадзянскім партнэрствам з сваім партнэрам Сымонэ Пантэзыльлі, зь якім пражыў разам чатырнаццаць гадоў[9].

  • Хамам: Турэцкая лазьня (італ. Hamam) (1997)
  • Апошні гарэм (італ. Harem suaré) (1999)
  • Фэерыя непаразуменьня (італ. Le Fate ignoranti) (2001)
  • Вакно насупраць (італ. La Finestra di fronte) (2003)
  • Сьвятое сэрца (італ. Cuore sacro) (2005)
  • Сатурн супраць (італ. Saturno contro) (2007)
  • Ідэальны дзень (італ. Un Giorno perfetto) (2008)
  • Халастыя стрэлы (італ. Un Mine Vaganti) (2010)
  • Цудоўная прысутнасьць (італ. Un Magnifica Presenza) (2012)
  • Прышпіліце пасы (італ. Allacciate le cinture) (2014)
  • Чырвоны Стамбул (тур. Istanbul Kirmizisi) (2017)
  • Зачараваны Нэапаль (італ. Napoli velata) (2017)
  • Новы Алімп (італ. Nuovo Olimpo) (2023)[10].
  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
  3. ^ Laura Delli Colli, Ferzan Ozpetek — Ad occhi aperti, Electa Mondadori, 2008, ISBN 88-370-6830-1.
  4. ^ Daniela De Pau — Simone Dubrovic, Ferzan Ozpetek e le sfide della modernità, in Zoom d’oltreoceano — Istantanee sui registi italiani e sull’Italia, a cura di D. De Pau-S. Dubrovic, Vecchiarelli Editore, Manziana (Roma), 2010, pp. 161—180. ISBN 978-88-8247-271-9
  5. ^ Daniela De Pau — Simone Dubrovic, Ferzan Ozpetek e le sfide della modernità, in Zoom d’oltreoceano — Istantanee sui registi italiani e sull’Italia, a cura di D. De Pau-S. Dubrovic, Vecchiarelli Editore, Manziana (Roma), 2010, pp. 161—180. ISBN 978-88-8247-271-9
  6. ^ Laura Delli Colli, Ferzan Ozpetek — Ad occhi aperti, Electa Mondadori, 2008, ISBN 88-370-6830-1.
  7. ^ Daniela De Pau — Simone Dubrovic, Ferzan Ozpetek e le sfide della modernità, in Zoom d’oltreoceano — Istantanee sui registi italiani e sull’Italia, a cura di D. De Pau-S. Dubrovic, Vecchiarelli Editore, Manziana (Roma), 2010, pp. 161—180. ISBN 978-88-8247-271-9
  8. ^ Ferzan Özpetek, in Treccani.it — Enciclopedie on line, Roma, Istituto dell’Enciclopedia Italiana, https://www.treccani.it/enciclopedia/ferzan-ozpetek
  9. ^ Ozpetek si è sposato col compagno a Roma, su lastampa.it, 28.09.2016, https://www.lastampa.it/spettacoli/2016/09/28/news/ozpetek-si-e-sposato-col-compagno-a-roma-1.34812005/
  10. ^ "Dizionario del cinema italiano, su books.google.com, https://books.google.lt/books?id=sO8zxEhZbrMC&pg=PA51&lpg=PA51&dq=anche+i+commercialisti+hanno+un+anima+Ferzan+Ozpetek&source=bl&ots=tqe-Rxmlus&sig=ACfU3U0OB0mI7BEkLx_WyEoqJIK2NW4Bug&hl=it&sa=X&redir_esc=y#v=onepage&q=anche%20i%20commercialisti%20hanno%20un%20anima%20Ferzan%20Ozpetek&f=true