Перайсьці да зьместу

Фэлікс Ян Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Ян Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1615
Памёр каля 1700
Род Пацы
Бацькі Пётар Пац
Альжбета з Шэметаў
Жонка Ганна Канстанцыя з Завішаў
Альжбета з Шмэлінгаў
Ганна Яна з Зыбэргаў
Дзеці Крысціна з Пацаў[d][1], Сібіла з Пацаў[d][1] і Ганна з Пацаў[d][2]

Фэлікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1643—1645), стольнік (1645—1646) і падкаморы вялікі літоўскі (1646—1698).

Трымаў Браслаўскае, Ракіборскае, Даўгелішкаўскае, Дзісенскае і Курылаўскае староствы.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў. Меў братоў Гераніма Дамініка, Гераніма Дамініка, Міхала Казімера і Казімера.

Першы раз ажаніўся ў 1651 годзе з Ганна Канстанцыя Завішашкай, але яна памерла на наступны рок. Другой жонкай у 1653 годзе зрабілася Альжбета Шмэлінг, якая таксама неўзабаве памерла (у 1655 годзе). Трэці шлюб узяў з Ганнай Янай Зыбэрг, яна памерла ў 1692 годзе. Нашчадкаў не пакінуў[3].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаў пасаду падкаморыя вялікага літоўскага 52 рокі, што было адным з найдаўжэйшых тэрмінаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

  1. ^ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 116, 201. — 377 с.
  2. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 116, 202. — 377 с.
  3. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.