Франчэска Бараміні
Франчэска Бараміні | |
праца невядомага мастака | |
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1599 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бісонэ, Тычына |
Дата сьмерці | 2 жніўня 1567 |
Месца сьмерці | Рым |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктура |
Навуковая сфэра | барокавая архітэктура[d] |
Плынь | барока |
Узнагароды | |
Франчэска Бараміні (па-італьянску: Francesco Borromini), уласна Франчэска Кастэльлі, па-італьянску: Francesco Castelli, 25 верасьня 1599, Бісанэ, Тычына — 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік раньняга барока.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Міляне. З 1619 году працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Сьвятога Пятра. Пасьля сьмерці Мадэрна далучыўся да групы Бэрніні, дабудоўвае паляцца Барбэрыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Бэрніні за папскую ўвагу. Для ягонай творчай манеры былі характэрныя адсутнасьць прамых лініяў, багацьце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая пляніроўка інтэр’ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьеры ў царкве Сан-Джаваньні дэі Фіёрэнтыні, 22 ліпеня 1667 году адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы й малюнкі, затым пакончыў з сабой.
Асноўныя пабудовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1622 — Сант-Андрэа-дэльля-Вале (Sant’Andrea della Valle)
- 1629—1631 — Паляцца Барбэрыні (Palazzo Barberini)
- 1631—1633 — Сабор Сьвятога Пятра (San Pietro) (Ватыкан)
- 1634—1637 — Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ (San Carlo alle Quattro Fontane)
- 1637 — Oratorio de San Felipe Neri
- 1637—1638 — Chiesa di Santa Lucia in Selci
- 1642—1660 — Сант-Іва дэльля Сапіенца (Sant’Ivo della Sapienza)
- 1645—1650 — Palazzo Pamphili
- 1646—1667 — Colegio de Propaganda Fide
- 1647—1650 — Сабор Сьвятога Яна Лятэранскага (San Giovanni in Laterano), (рэканструкцыя)
- Да 1655 — Chiesa di Santa Maria dei Sette Dolori
- 1653—1657 — Сант-Аньезэ-ін-Агонэ (Sant’Agnese in Agone)
- 1653—1665 — Сант-Андрэа-дэльле-Фратэ (Sant’Andrea delle Fratte)
- 1667- Сан-Джаваньні-дэі-Фіярэнтыні (Chiesa di San Giovanni dei Fiorentini)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291