Перайсьці да зьместу

Франкфурт-на-Майне (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Аэрапорт Франкфурт-на-Майне
Flughafen Frankfurt am Main
IATA: FRAICAO: EDDF
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзянскі
Вузел для

Міжнародны аэрапорт Франкфурт-на-Майне (па-нямецку: Flughafen Frankfurt am Main), у прастамоўі таксама Райн-Майнскі Аэрапорт (па-нямецку: Rhein-Main-Flughafen, ІАТА: FRA, ІСАО: EDDF) — найбуйнейшы аэрапорт Нямеччыны. Разьмешчаны прыкладна ў 12 км на паўднёвы захад ад цэнтра Франкфурту, у гарадзкім раёне Франкфурт-Флюггафэн.

Паводле колькасьці пасажыраў (у 2006 годзе 52.810.683 чалавек) ён займае трэцяе месца ў Эўропе, пасьля лёнданскага Хітроў (67.530.197 пасажыраў у 2006 годзе) і парыскага Шарль-дэ-Ґоль (56.849.567 пасажыраў у 2006 годзе). Паводле грузаперавозках займае другое месца ў Эўропе, саступаючы зноў жа парыскаму Шарль-дэ-Ґолю.

Аэрапорт Франкфурту-на-Майне быў адным зь першых аэрапортаў, дзе пачалі ўжываць аўтаматычную сыстэму сартаваньня баґажу.

Аэрапорт мае 4 узьлётна-пасадачныя паласы. У адной (07L/25R) пакрыцьцё асфальтавае, у астатніх — бэтоннае. Тры паласы — 07L/25R, 07C/25C, 18 — даўжынёй 4000 мэтраў, 07R/25L — даўжынёй 2800 мэтраў.

Паласа 07R/25L выкарыстоўваецца толькі для пасадак. Паласа 18 выкарыстоўваецца толькі для ўзьлётаў на поўдзень, таму значэньне «36» для паказальніка кірунку пасадкі, супрацьлеглага «18», у яе пазначэньне адсутнічае.

Найбліжэйшы аэрапорт — Мангайм-Сіці.

Аэрапорт мае два вялікія тэрміналы і адзін маленькі для VIP. Усяго пяць заляў. Ад першага тэрмінала да другога можна дабрацца па манарэйкавай трасе ўнутры будынка 'Skyline', альбо на бясплатным аўтобусе-шатле, адыходзяць кожныя 10 хвілін з паркоўкі.

Аэрапорт знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад аўтабанаў A3 і A5.

Да цэнтра Франкфурту можна дабрацца на таксі прыблізна за 50 эўра.

Чыгунка (Вакзал Франкфурт-на-Майне, Аэрапорт): кожныя 15 хвілін ад першага тэрміналу адпраўляецца электрацягнік (S-Bahn 8 і 9) да галоўнага мескага вакзала, час у дарозе — 12 хвілін. На станцыю таксама заходзяць некаторыя хуткасныя цягнікі, а таксама звычайныя цягнікі.

Да места таксама можна дабрацца на аўтобусе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франкфурт-на-Майне (аэрапорт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў