Усяжа
Усяжа | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | вдсх. Астрашыцкі Гарадок |
Вусьце | Гайна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 45 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,2 м³/с |
Плошча басэйну | 625 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Уся́жа — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Гайны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскім і Смалявіцкім раёнах. Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 473 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Левыя: Дуброўка, Дзяражанка
- Правыя: Домелька
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычнае мястэчка: Астрашыцкі Гарадок
- Вадасховішча: Дубраўскае
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкага Гарадку ў Менскім раёне (да 1978 году вытокам лічылася рака Вясьнянка), вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Юр’ева Смалявіцкага раёну. Цячэ ў вярхоўі паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у нізоўі Верхнебярэзінскай нізінай.
Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні трапэцападобная (шырыня 0,5—2 км), у ніжняй невыразная. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у ніжняй амаль поўнасьцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км). Рэчышча ад вёскі Прылепаў Смалявіцкага раёну на працягу 6,1 км уніз плыньню каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае; шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10—25 м) мэандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэдняй і ніжняй плыні рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 378.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 378.
- Usiaż, Usiaża // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 839