Перайсьці да зьместу

Урус-Мартан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уру́смарта́н (па-чачэнску: МартантIи, Хьалха-Марта) — места ў Расеі, у Чачэніі.

Места знаходзіцца на рацэ Мартан. Ад Грознага да Ўрусмартана 31 км на захад. У месьце цякуць рэкі Тангі й Рошні, якія ўпадаюць у раку Мартан, якая ў сваю чаргу цячэ ў раку Церак.

Вёска была заснавана даўно, але калі не вядома. Раней Урусмартан меў назву Мартан (ад назвы ракі Мартан). Пад час вайны Шаміля з Расеяй, Урусмартан замагаўся на баку Імамату. Неаднаразова расейцы спальвалі вёску Мартан. 3 жніўня 1848 году расейцы заснавалі ў вёсцы Мартан крэпасьць, якая праіснавала некалькі гадоў. З-за прысутнасьці расейцаў да назвы вёскі далучылася слова «урус» г. зн. «расейскі», якое захавалася да сёньняшняга дня — Урусмартан.

Народны склад

Паводле перапісу Расеі 2010 году

Народ Лічэбнасьць,
чал.
Доля
ад ўсяго насельніцтва, %
чачэнцы 47 309 96,41%
расейцы 868 1,77%
лязьгіны 107 0,22%
даргінцы 60 0,12%
аварцы 55 0,11%
татары 55 0,11%
табасараны 52 0,11%
кумыкі 50 0,10%
іншыя 354 0,72%
не прызналіся 160 0,33%
агулам 49 070 100,00%