Урад Сэрбіі
Урад Сэрбіі (па-сэрбску: Влада Србије / Vlada Srbije), афіцыйна Ўрад Рэспублікі Сэрбіі (па-сэрбску: Влада Републике Србије / Vlada Republike Srbije), часта скарачаецца да словазлучэньня сэрбскі ўрад (па-сэрбску: Српска Влада / Srpska Vlada), зьяўляецца найвышэйшым органам выканаўчае ўлады ў Сэрбіі. Усе пытаньні выканаўчае ўлады вырашаюцца Кабінэтам міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністар. Цяперашні ўрад быў абраны 11 жніўня 2016 году.
Кабінэт міністраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашні кабінэт быў абраны 11 жніўня 2016 году (зацьверджаны большасьцю галасоў парлямэнту). Кабінэт міністраў другі раз запар узначальвае Аляксандар Вучыч. Ён складаецца з 19 чальцоў, 16 зь якіх узначальваюць міністэрствы, а 3 зьяўляюцца г. зв. міністрамі без партфэлю.[1]
Іншыя пазыцыі ва ўрадзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апрача міністэрстваў, Сэрбія мае 130 урадавых агенцтваў, што зьяўляецца сусьветным рэкордам[2][3] і шэсьць іншых урадавых установаў:
- Упраўленьне супрацы з дыяспарай і сэрбамі рэгіёну (кіраўнік: Слаўка Драшкавіч)
- Упраўленьне супрацы з грамадзянскай супольнасьцю (кіраўнік: Івана Чыркавіч)
- Упраўленьне эўрапейскай інтэграцыі (кіраўнік: Срдзян Майсторавіч)
- Упраўленьне ўстойлівага разьвіцьця слаба засвоеных раёнаў (Сулейман Углянін)
- Упраўленьне правоў чалавека і меншасьцяў (Сузана Паунавіч)
- Упраўленьне супрацы з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі (Мілэта Радоевіч)
- Упраўленьне рэгулятыўнай рэформы і ацэнкі рэгулятыўнага ўплыву (Міра Пракопіевіч).[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Serbia gets new government, ministers take oath of office Праверана 12 August 2016 г.
- ^ Srbija rekorder u broju agencija (сэрб.). B92 (17 December 2011).
- ^ Republičke agencije, zavodi i druge organizacije (сэрб.)
- ^ Serbian government (сэрб.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урад Сэрбіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў