Унівэрсытэт у Прышціне
Унівэрсытэт у Прышціне | |
Universiteti I Prishtinës | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1999 |
---|---|
Рэктар | Мар’ян Дэма[d] |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3] |
Вэб-сайт | uni-pr.edu (альб.) (анг.) |
Унівэрсытэт у Прышціне (па-альбанску: Universiteti I Prishtinës) — дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі, знаходзіцца ў Прышціне, Косава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсітэт у Прышціне быў заснаваны 18 лістапада 1969 году. На той момант, у адпаведнасьці з заканадаўствам, ва ўнівэрсытэце выкладалі на сэрбскай, а таксама альбанскай мовах. Аднак палітычныя ўзрушэньні, вайна , пасьлядоўныя ўзаемныя высылкі выкладчыкаў той ці іншай этнічнай прыналежнасьці і выніковая паўсюдная палярызацыя на этнічнай аснове, прывяло да разьяднаньня ўстановы.
У 1999 годзе зьявіліся дзьве ўстановы, якія выкарыстоўваюць адно і тое ж імя. Дзейнасьць на альбанскай мове працягваецца ва ўнівэрсытэце ў першапачатковым месцы ў Прышціне, у той час як Прышцінскі ўнівэрсытэт на сэрбскай мове пераехаў у Паўночную Мітравіцу, дзе ён захоўвае сваё месца ў сэрбскай сыстэме адукацыі.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]цяпер ва ўнівэрсытэце 17 факультэтаў, зь іх 14 — акадэмічныя, а 3 — прыкладныя.
Акадэмічныя факультэты:
- Філязофскі факультэт
- Матэматычна-прыродазнаўчы факультэт
- Філялягічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Факультэт электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Машынабудаўнічы факультэт
- Мэдыцынскі факультэт
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт сельскай гаспадаркі і вэтэрынарыі
- Факультэт спартовых навук
- Пэдагагічны факультэт
- Архітэктурны факультэт[4]