Уладзікаўказ
Уладзікаўказ | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1784 | ||
Былая назва: |
| ||
Краіна: | Расея | ||
Суб’ект фэдэрацыі: | Паўночная Асэтыя | ||
Кіраўнік: | Барыс Албегаў[d][1] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 692 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 8672 | ||
Паштовы індэкс: | 362000–362999 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°2′24″ пн. ш. 44°40′39″ у. д. / 43.04° пн. ш. 44.6775° у. д.Каардынаты: 43°2′24″ пн. ш. 44°40′39″ у. д. / 43.04° пн. ш. 44.6775° у. д. | ||
Уладзікаўказ | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.vladikavkaz-osetia.ru/ |
Уладзікаўка́з (па-асэтынску: Дзæуджыхъæу — «селішча Дзаўга») — горад на поўдні Расеі, ў цэнтральнай частцы Паўночнага Каўказу, сталіца Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія. У савецкі пэрыяд горад называўся Арджанікідзэ (1931—1944, 1954—1990) ды Дзаўджыка́ў (1944—1954). Горад месьціцца паабапал ракі Церак, за 30 км ад Дар'яльскае цясьніны.
З 8 кастрычніка 2007 году горад носіць ганаровае званьне «Горад воінскай славы».
Горад Уладзікаўказ зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі. Горад уключае 4 раёны: Прамысловы ("Промышленный"), Паўночна-Заходні ("Северо-Западный"), Ірыстонскі ("Иристонский"), Зацерачны ("Затеречный"), мікрараёны Карца ды Рэдант. Акрамя іх, у склад гарадзкой акругі ўваходзяць сёлы Балта, Чмы, Эзьмі, Ніжні Ларс, Верхні Ларс, паселішчы Паўднёвы ("Южный"), Завадзкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад заснаваны ў 1784 годзе як расейская фартэцыя на ўваходзе ў Дар’яльскую цясьніну ў сувязі з падпісаньнем Георгіеўскага трактату між Расейскае імпэрыяй і Грузіяй ды пачаткам будаўніцтва Ваенна-грузінскай дарогі. Паселішча набывае статус гораду з 1861 году.