Перайсьці да зьместу

Георгіеўскі трактат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгіеўскі трактат 1783 году

Георгіеўскі трактат (па-грузінску: გეორგიევსკის ტრაქტატი) — дамова паміж Расейскай імпэрыяй і Картлі-Кахэтынскім царствам, падпісаная 4 жніўня 1783 году ў Георгіеўску. Паводле Георгіеўскага трактату грузінскі цар Іраклі II прызнаваў пратэктарат Расейскай імпэрыі і адмаўляўся ад самастойнай зьнешняй палітыкі.

Кацярына II гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасьць яе тэрыторыі і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных расейскіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазыцыі Ірану і Турэччыны ў Закаўказьзі і падрыхтаваў далучэньне Грузіі да Расейскай імпэрыі ў 1801 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Густерин П. Российская империя и Кавказ. — Саарбрюккен: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2014. — 64 с — ISBN 978-3-659-15032-6.
  • Волхонский М. А. Военная политика Российской империи в Закавказье в 1783—1796 гг. // Военно-исторический журнал. — 2018. — № 9. — С.13—21.
  • Kazemzadeh, Firuz. Iranian relations with Russia and the Soviet Union, to 1921 // The Cambridge History of Iran (Vol. 7) (англ.) / Avery, Peter; Hambly, Gavin; Melville, Charles. — Cambridge University Press, 1991. — ISBN 978-0521200950.
  • Mikaberidze, Alexander. Historical Dictionary of Georgia (неопр.). — 2. — Rowman & Littlefield, 2015. — ISBN 978-1442241466.
  • Perry, John R. Karim Khan Zand (неопр.). — Oneworld Publications, 2006. — ISBN 978-1851684359.