Перайсьці да зьместу

Вышыня над узроўнем мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Узровень мора»)

Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохвымернай прасторы (дзьве іншыя — шырата і даўгата), якая паказвае, на якім узроўні, адносна прынятага на нуль узроўню мора, знаходзіцца той ці іншы аб’ект.

Атмасфэрны ціск паніжаецца з павелічэньнем вышыні.

Самы высокі пункт сушы — гара Эвэрэст у Гімалаях, яе вышыня складае 8844,43 мэтру над узроўнем мора.

Самы нізкі пункт сушы — узьбярэжжа Мёртвага мора, ён знаходзіцца на 417,5 мэтру ніжэй за ўзровень мора.

Вышыня над узроўнем мора — гэта розьніца вышыняў паміж самым высокім пунктам геаграфічнага аб’екту і ўзроўнем Балтыйскага мора ў час штылю.