Перайсьці да зьместу

Тырэнскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тырэнскае мора
Краіны вадазбору
Плошча паверхні
  • 275 000 км²
Найб. глыбіня 3785 м і 2000 м

Тырэнскае мо́ра (па-італьянску: Mar Tirreno, па-француску: Mer Tyrrhénienne) — частка Міжземнага мора, якая амывае заходняе ўзьбярэжжа Італіі і разьмяшчаецца паміж Апэнінскага паўвострава (рэгіёны Таскана, Лацыё, Кампанія і Калябрыя) і выспамі Сыцылія, Сардынія і Корсыка. У Тырэнскае мора ўліваецца другая па даўжыні рака Італіі Тыбр.

  • Плошча: 214 000 км²
  • Максымальная глыбіня: 3830 м
  • Сярэдняя глыбіня: 1519 м
  • Тэмпэратура паверхневага слою вады: улетку 22—24,5 °C, узімку 13—14 °C
  • Канцэнтрацыя солі: 37,2 — 38,2 прамілі

Паверхневыя цячэньні ўтвараюць цыклянальны колазварот, іх хуткасць да 1 км/г.

Асноўныя порты: Нэапаль, Палерма, Кальяры (Італія), Бастыя (Францыя).

Назва мора паходзіць ад слова tyrrhenoi (tyrsenoi), якім старажытныя грэкі называлі этрускаў, якія мігравалі зь Лідыі (Малая Азія) на Апэнінскі паўвостраў і аселі на ўзьбярэжжы сучаснага рэгіёна Таскана.

Тырэнскае мора злучаецца зь іншымі часткамі Міжземнага мора пратокамі: