Mor ve Ötesi (літаральнае значэньне — Фіялетавы і далей) — турэцкі рок-гурт з Стамбулу. У цяперашні час удзельнікамі гурта зьяўляюцца Харун Тэкін, Кэрэм Кабадайы, Бурак Гювэн і Кэрэм Озьеген. У розны час у гурце гулялі Алпэр Тэкін і Дэрын Эсмэр. Гурт вядомы сваімі палітызаванымі тэкстамі. На момант удзелу ў конкурсе выпусьцілі 5 студыйных альбомаў.
З 5 выканаўцаў, у сьпіс якіх быў уключаны Таркан (пазьней адмовіўся ад удзелу), быў абраны гурт Mor ve Ötesi. 10 сьнежня генэральны мэнэджар тэлеканала TRT Ібрахім Сахін абвясьціў, што Турэччыну на конкурсе песьні «Эўрабачаньне» прадставіць гурт Mor ve Ötesi. Прэзэнтацыя іх песьні «Deli» мінула 15 лютага на тэлеканале TRT1. Песьня была абраная з трох варыянтаў, прапанаваных журы.