Турэцкі дыван
Ісламская культура |
---|
Архітэктура |
Азэрбайджанская · Асманская · Вялікіх Маголаў · Індаісламская · Мараканская · Маўрытанская · Пакістанская · Пэрсыдзкая · Самалійская · Суданская · Татарская |
Мастацтва |
Арабскі дыван · Каліграфія · Пэрсыдзкі дыван · Турэцкі дыван · Усходні дыван |
Адзеньне |
Абая · Агбада · Бурка · Галабэя · Джыльбаб · Ікаль · Куфія · Нікаб · Сангкок · Такія · Таўб · Хіджаб · Чадра · Шальвар-каміз |
Сьвяты |
Аль-Кадр · Арбаін · Ашура · Імаматавы дзень · Курбан-Байрам · Маўлід · Новы год · Ноч Бараат · Раджаб-Байрам · Рамадан · Ураза-Байрам · Чаанд-Раат |
Літаратура |
Азэрбайджанская · Арабская · Бэнгальская · Інданэзійская · Кашмірская · Курдзкая · Малайская · Панджабская · Паўднёваазіяцкая · Пуштунская · Пэрсыдзкая · Самалійская · Сындгійская · Турэцкая · Урду · Яванская |
Музыка |
Ггазал · Дастгаг · Кавалі · Мадыг набаві · Макам · Мугам · Нашыд · Суфійская музыка |
Тэатар |
Бангсаван · Джэм · Карагёз · Сама · Тазія |
Турэцкі дыван — традыцыйны вытканы дыван з Анатоліі і прылеглых да яе рэгіёнаў. Геаграфічна плошча вытворчасьці можна параўнаць з тэрыторыяў, дзе гістарычна дамінавала Асманская імпэрыя. Звычайна вырабляецца для хатняга выкарыстаньня, продажу на мясцовым рынку, а таксама экспарту, выкарыстоўваецца як покрыва на падлогу або на сьцяну. Разам з кілімам, турэцкія дываны складаюць істотную частку турэцкай культуры[1].
Ткацтва дыванаў уяўляе сабой традыцыйнае рамяство, якое сыходзіць у дагістарычныя часы. За сваю доўгую гісторыю рамяство вырабу тканага дывану ўвабрала і інтэгравала ў сябе розныя культурныя традыцыі. То бок ва ўзорах выступаць бізантыйскія элемэнты. У розны час у гісторыі разьвіцьця матываў і арнамэнтаў таксама спрыялі міграцыя цюркскіх народаў, армянскага народа, народаў Каўказа і курдаў. Прыход ісламу і разьвіцьцё ісламскага мастацтва глыбока паўплывалі на анаталійскія дызайны дыванаў. Арнамэнты і ўзоры, такім чынам, адлюстроўваюць палітычную гісторыю і сацыяльную разнастайнасьць вобласьці, аднак, навуковыя дасьледаваньні не выявілі якой-небудзь заканамернасьці паміж арнамэнтамі і этнічнай або рэгіянальнай традыцыямі[2].
У групе ўсходніх дываноў, турэцкі дыван адрозьніваецца адмысловымі характарыстыкамі сваіх фарбавальнікаў і фарбаў, матываў, тэкстуры і мэтадаў вырабу. Самыя раньнія захавалыя ўзоры анаталійскіх дываноў вядомыя з XIII стагодзьдзя. Дываны звычайна вырабляліся для на ўсіх катэгорыяў насельніцтва, у асноўным з выкарыстаньнем воўны, бавоўны і натуральных фарбавальнікаў. З 1870-х гадоў асманскія майстры выраблялі таксама дываны з шаўковым ворсам, часам з даданьнем нітак з золата або срэбра.
У Эўропе анаталійскія дываны часам малявалі на карцінах эпохі Адраджэньня, часта ў кантэксьце годнасьці, прэстыжу і раскошы. Палітычныя кантакты і гандаль, які актывізаваўся паміж Заходняй Эўропай і ісламскім сьветам пасьля XIII стагодзьдзя, спрыяў пашырэньню турэцкіх дываноў у Эўропе. Калі быў усталяваны прамы гандаль з Асманскай імпэрыяй у XIV стагодзьдзі, амаль усе віды дываноў называліся ў Эўропе турэцкімі, незалежна ад іхнага фактычнага месца вытворчасьці[3].
Мастацтва і вытворчасьць турэцкіх дыванаў зьведалі сур’ёзныя зьмены за кошт выкарыстаньня сынтэтычных фарбавальнікаў з апошняй трэці XIX стагодзьдзя. Масавая вытворчасьць танных кілімаў паўплывала на заняпад старажытных традыцыяў ткацтва дыванаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «The historical importance of rug and carpet weaving in Anatolia». Turkishculture.org
- ^ Brueggemann, Werner; Boehmer, Harald (1982). «Teppiche der Bauern und Nomaden in Anatolien = Carpets of the Peasants and Nomads in Anatolia» (1st ed.). Munich: Verlag Kunst und Antiquitäten. pp. 34–39. ISBN 3-921 811-20-1.
- ^ Erdmann, Kurt (1970). «Seven Hundred Years of Oriental Carpets». Berkeley, California: University of California Press. ISBN 9780520018167.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турэцкі дыван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Анаталійскія дываны і кілімы. Турэцкі фонд культуры.