Перайсьці да зьместу

Трансатлянтычны тэлеграфны кабэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа пракладкі трансатлянтычнага кабэлю 1858 году.

Трансатлянтычны тэлеграфны кабэльпадводны кабэль, пракладзены па дне Атлянтычнага акіяну для ажыцьцяўленьня тэлеграфнай сувязі. Першы кабэль быў пракладзены ад вострава Валентыя ў заходняй Ірляндыі да ўсходняй часткі Ньюфаўндлэнда. Першае злучэньне адбылося 16 жніўня 1858 году, а перадача паведамленьня з Паўночнай Амэрыкі ў Эўропу праз Атлянтыку, якая займала ня менш за 10 дзён — дастаўкай караблём — сталася пытаньнем хвілінаў. На замену тэлеграфнаму кабэлю з часам прыйшоў Трансатлянтычны камунікацыйны кабэль.

Ўільям Кук(en) і Чарлз Ўітстоўн(en) прадставілі публіцы ўласны тэлеграф у 1839 годзе. У 1840 годзе Самуэль Морзэ выказаў думку аб пракладцы падводнай тэлеграфнай лініі паўз Атлянтычны акіян. У 1850 была наладжаная сувязь паміж Францыяй і Ангельшчынай. У тым жа годзе біскуп Джон Малак(en), галава Каталіцкай царквы ў Ньюфаўндлэндзе, прапанаваў пабудаваць тэлеграфную лінію празь лес з Сэнт-Джонзу да мысу Рэй, а таксама ад вусьця ракі Сьвятога Лаўрэнція да Новай Шатляндыі праз праліў Кабота.

У той жа час падобную ідэю выношваў Фрэдэрык Гізбарн(en), тэлеграфны інжынэр з Новай Шатляндыіі. Увесну 1851 году ён атрымаў ад заканадаўчых органаў Ньюфаўндлэнда грант і, стварыўшы кампанію, пачаў пракладу наземнай лініі. У 1853 годзе ягоная кампанія збанкрутавала, а ён быў арыштаваны за даўгі. У наступным годзе ён пазнаёміўся з Сайрусам Філдам(en). Філд запрасіў Гізбарна да сябе, каб абмеркаваць праект. Госьць падзяліўся зь Філдам ідэяй, што тэлеграфная лінія мусіць быць працягнутая зь Ньюфаўндлэнда праз Атлянтыку.

Філд ня ведаў пра падводныя кабэлі і глыбіню мора, таму стыкаўся з Морзэ й лейтынантам Мэт’ю Моры(en), тымчасовым экспэртам у акіянаграфіі. Філд узброіўся ідэяй Гізбарна для ажыцьцяўленьня першага кроку перад большым рыўком, такім чынам стварыўшы кампанію «New York, Newfoundland and London Telegraph Company» для пракладкі кабэлю паміж Амэрыкай і Эўропай.

16 жніўня 1858 году праз трансатлянтычны кабэль было адпраўленае першае паведамленьне: «Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля» (анг. Glory to God in the highest; on earth, peace and good will toward menЛук. 2:14). Каралева Вікторыя даслала тэлеграму зь віншаваньнямі прэзыдэнту ЗША Джэймзу Б’юкэнэну і выказала надзею, што гэта стане «дадатковым зьвяном паміж народамі, чыё сяброўства заснаванае на ўзаемапавазе і агульных інтарэсах». Прэзыдэнт Б’юкэнэн адказаў: «Гэта трыюмф большай велічы, таму што мае карысьць для чалавецтва большую, чым будзь-які трафэй, атрыманы пераможцам на поле бітвы. Няхай Атлантычны тэлеграф, пад бласлаўленьне Нябёсаў, стане вузамі вечнага міру і дружбы паміж братэрскімі народамі, і інструмэнтам ад Наканаваньня Божага, каб распаўсюджваць веру, культуру, свабоду і закон па ўсім сьвеце».[1] На адпраўку паведамленьня Каралевы Вікторыі, якое складалася з 98 словаў, пайшло 16 гадзін.[2]

  1. ^ Арыгіналы паведамленьняў Каралевы Вікторыі і Прэзыдэнта ЗША Джэймза Б’юкэнэна  (анг.)
  2. ^ BBC TV programme Shock and Awe The Story of Electricity by Jim Al-Khalili, 13 кастрычніка 2011