Тобіяс Смолет
Тобіяс Смолет | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1721 Рэнтан, Шатляндыя |
Памёр | 17 верасьня 1771 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, хірург |
Гады творчасьці | 1748—1771 |
Жанр | пікарэска сатыра |
Мова | ангельская мова[1] |
Тобіяс Джордж Смолет (па-ангельску: Tobias George Smollett; 19 сакавіка 1721 — 17 верасьня 1771) — шатляндзкі пісьменьнік, паэт і перакладнік; буйны майстар ангельскамоўнай пікарэскі і пачынальнік асьветніцкага рамана выхаваньня. Ягоная творчасьць зьвязаная з зараджэньнем сэнтымэнталізму ў ангельскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Чарлз Дыкенз.
Вядомым зрабіўся дзякуючы круцельскім раманам — «Прыгоды Родэрыка Рэндама» (анг. The Adventures of Roderick Random, 1748), «Прыгоды Пэрэгрына Пікла» (анг. The Adventures of Peregrine Pickle, 1751), «Жыцьцё і прыгоды сэра Лансэлёта Грыўса» (анг. The Life and Adventures of Sir Launcelot Greaves, 1760), «Падарожжа Гамфры Клінкера» (анг. The Expedition of Humphry Clinker, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад «Дон Кіхота» Сэрвантэса на ангельскую (1755) і выдаў «Поўную гісторыю Ангельшчыны» (1757—1765), якая карысталася вялікай папулярнасьцю.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Тобіяс Смолет на Project Gutenberg
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |