Перайсьці да зьместу

Талер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Талер, Таляр (ням. Taler, Thaler) — буйная срэбная манэта, што білася з канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя. Назва паходзіць зь нямецкае мовы, ад назвы мястэчка Ёахімсталер (цяпер Яхімаў) ў Чэхіі.

Талер быў выпушчаны ў Сьвятой Рымскай Імпэрыі як срэбны эквівалент залатых манэтаў, дзеля іх замены. Існавалі розныя віды талеру, які як манэта праіснаваў да 1907 г.

Ад назвы талер пайшлі назвы многіх валютаў: скандынаўскі далер, італійскі талеро, славенскі толар, гішпанскі далеро, амэрыканскі даляр, беларускі талер.

Талеры на Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі талеры ўпершыню пачалі адбівацца ў 1564 годзе. Здарылася гэта на Віленскім манэтным двары. У 1793 годзе на Гарадзенскім манэтным двары быў адбіты апошні талер, дзе эмісія ўвогуле была невялікай па колькасьці, і толькі ўмоўна можна лічыць яе эканамічным крокам[1].