Талачынскі сельсавет
Талачы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын (не ўваходзіць у склад савету).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Талачынскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці).
8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 22 сельскія населеныя пункты скасаванага Плоскаўскага сельсавету[1].
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Азерцы, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацьце, Заднева, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Скавышкі, Сьвідэршчына і пасёлкі Відэршчына, Забалацьце — ліквідаванага Азярэцкага сельсавету; а вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усьвіж-Бук перададзеныя з Талачынскага ў Серкавіцкі сельсавет[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 496