Перайсьці да зьместу

Сінярэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сінярэ́за — у антычнай сыстэме вершаваньня зьліцьцё двух кароткіх складоў у адзін доўгі. У беларускай сілаба-тоніцы гэты тэрмін абазначае зьяву, калі, дзеля захаваньня вершаванага памеру, два галосныя, што стаяць побач, вымаўляюцца як адзін, або злучнік і ператвараецца ў й, ці прыназоўнік у скарачаецца нават пасьля зычнага і ў пачатку радкоў. Напрыклад:

Скажыце мне, а за каго йны [яны]…
(Я. Купала «Там…»)

Злоўжываньне сінярэзай шкодзіць мастацкай дасканаласьці паэтычных твораў. Як сінярэзу трэба ўспрымаць ужываньне ў вершаванай мове некаторых скарочаных словаформаў (мо — замест можа, шчэ — замест яшчэ, трэ — замест трэба і г. д.).