Перайсьці да зьместу

Сяргей Дарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Дарэнка
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1959(1959-10-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 траўня 2019(2019-05-09) (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці разрыў аорты[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, тэлевядовец, радыёвядучы, перакладнік, рэдактар, камэнтатар, прадусар, філёляг, галоўны рэдактар, тэлепрадусар, кінапрадусар, юрыст, сацыёляг
Узнагароды
мэдаль «Абаронцу свабоднай Расеі»
Сайт dorenko.tv

Сярге́й Леані́давіч Дарэ́нка (па-расейску: Сергей Леонидович Доренко; 18 кастрычніка 1959, Керч — 9 траўня 2019[1], Масква) — расейскі журналіст, тэле- і радыёвядоўца, камэнтатар, прадусар. Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» (з 2014 году)[2]. З 1 верасьня 2008 году да 1 ліпеня 2013 году — галоўны рэдактар, радыёвядоўца радыёстанцыі «Русская служба новостей». У мінулым — вядоўца інфармацыйных праграм «Время» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнкі» на канале ОРТ з кастрычніка 1996 па верасень 2000 году. Ён быў адхілены ад этэраў на ОРТ ў 2000 годзе, пасьля выпуску сюжэту пра гібель падлодкі «Курск».

Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай аварыі стала дрэннае самаадчуваньне журналіста. Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры гораду, яму зрабілася дрэнна з сэрцам. Ён выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з бэтоннай агароджай. Мінакі выклікалі хуткую, але лекары выратаваць яго не змаглі[3].

У 2008 годзе ў інтэрвію парталу TUT.BY Сяргей Дарэнка расказаў, што купіў кватэру ў Траецкім прадмесьці ў Менску. «Вельмі люблю Менск, вельмі. Я люблю Менск за людзей. Яны эўрапейцы ў адрозьненьне ад нас, — сказаў ён. — Калі мяне адусюль выганяць, я прыеду сюды і буду сядзець, і глядзець на Сьвіслач»[4].

Дарэнка заявіў, што Вікіпэдыя больш вартая грашовых ахвяраваньняў за КПРФ. У сваёй заяве аб выхадзе з КПРФ ён сказаў[5]:

Я сыстэматычна плаціў ахвяраваньні вам і Вікіпэдыі. Вікіпэдыя сталася непараўнальна больш значнай і карыснай для ўладкаваньня жыцьця ў маёй краіне за кампартыю. Вы не крыўдуйце, я цяпер вашу частку буду плаціць Вікі, ад іх больш карысьці.