Сямігадовая вайна
Сямігадовая вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
| |||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Фрэдэрык II
Георг II (да 1760) | Людовік XV
Лізавета (да 1762)
Аламгір II (да 1759)
| ||||||||||
Сямігадо́вая вайна́ — вайна, якая цягнулася паміж 1754 і 1763, але асноўныя падзеі адбываліся ў сямігадовы пэрыяд 1756—1763 рокаў. У канфлікце ўдзельнічала большасьць тагачасных вялікіх дзяржаваў, баявыя дзеі вяліся ў Эўропе, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Заходняй Афрыцы, Індыі і Філіпінах. У гістарыяграфіі асобных краінаў вайну таксама называюць паводле ўдзельнікаў на адпаведным тэатры: Француска-індзейская вайна ў ЗША або Вайна заваёвы ў франкамоўнай Канадзе, хоць у ангельскамоўнай яе частцы яна завецца Сямігадовай (Паўночная Амэрыка, 1754-63); Памэранская вайна (Швэцыі з Прусіяй, 1757-62); Трэцяя Карнацкая вайна (на Індыйскім паўвостраве, 1757-63); Трэцяя Сылеская вайна (Прусіі з Аўстрыяй, 1756-63).
Вайна была выкліканая сутычкай інтарэсаў вялікіх дзяржаваў Эўропы. Вялікабрытанія спаборнічала як з Францыяй, так і з Гішпаніяй за гандаль і калёніі. Тым часам крэплая Прусія змагалася з Аўстрыяй за панаваньне ўнутры і звонку Сьвятой Рымскай імпэрыі ў цэнтральнай Эўропе. Неўзабаве па вайне за аўстрыйскую спадчыну вялікія дзяржавы «памяняліся партнэрамі»; Прусія склала хаўрус з Брытаніяй, а традыцыйныя ворагі — Францыя і Аўстрыя — сфармавалі ўласны альянс. Да ангельска-прускага зьвязу далучыліся меншыя нямецкія дзяржавы (асабліва Гановэр), а пазьней і Партугалія. У аўстра-францускі хаўрус увайшлі Швэцыя, Саксонія і, пазьней, Гішпанія. Расейская імпэрыя спачатку супрацоўнічала з Аўстрыяй, але пасьля ўзыходу на сталец цара Пятра III у 1762, падобна Швэцыі, заключыла сэпаратны мір з Прусіяй.
Вайна скончылася падпісаньнем у 1763 мірных дамоваў у Парыжы паміж Францыяй, Гішпаніяй і Вялікабрытаніяй і ў Губэртусбургу паміж Саксоніяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Вайна ў Эўропе характарызавалася аблогамі і падпаламі гарадоў, а таксама надзвычайна высокімі стратамі ў бітвах: агулам загінула паміж 900 000 і 1 400 000 чалавек.
Найбольшага посьпеху ў Сямігадовай вайне дабілася Вялікабрытанія, якая займела большасьць Новай Францыі ў Паўночнай Амэрыцы, Гішпанскую Флёрыду, некалькі карыбскіх астравоў у Вэст-Індыі, калёнію Сэнэгал на заходнім узьбярэжжы Афрыкі і пераўзыходзтва над францускімі гандлёвымі фарпостамі на Індыйскім субкантынэнце. Амэрыканскія абарыгены былі выгнаныя зь мірных паселішчаў і ня здолелі вярнуць страчаны статус пасьля вайны Пантыяка. У Эўропе вайна пачалася скрайне катастрафічна для Прусіі, аднак спалучэньне ўдачы і пасьпяховае стратэгіі дазволіла каралю Фрыдэрыку Вялікаму аднавіць прускія пазыцыі і захаваць status quo ante bellum напрыканцы вайны. Удзел Партугаліі, Гішпаніі і Швэцыі не вярнуў іх да страчанага статусу вялікіх дзяржаваў. Францыя пазбавілся мноства калёніяў і была абцяжараная вайсковай запазычанасьцю, Гішпанія страціла Флёрыду, але атрымала Францускую Люізыяну і вярнула кантроль над калёніямі Кубай ды Філіпінамі, заваяванымі было Брытаніяй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Anderson, Fred. Crucible of War: The Seven Years' War and the Fate of Empire in British North America, 1754—1766. Faber and Faber, 2000. excerpt and text search
- Asprey, Robert B., Frederick the Great: The Magnificent Enigma (Ticknor & Field Publishing: New York, 1986).
- Baugh, Daniel. The Global Seven Years War, 1754—1763 (Pearson Press, 2011) 660 pp; online review in H-FRANCE
- Carter, Alice Clare. The Dutch Republic in Europe in the Seven Years' War. MacMillan, 1971.
- Duffy, Christopher. Instrument of War: The Austrian Army in the Seven Years War (2000); By Force of Arms (The Austrian Army in the Seven Years War, Vol II (2008)
- Dull, Jonathan R.. The Age of the Ship of the Line: the British and French navies, 1650—1851. University of Nebraska Press, 2009. ISBN 978-0-8032-1930-4.
- Dull, Jonathan R.. The French Navy and the Seven Years' War. University of Nebraska Press, 2005.
- Dumouriez, Charles-François. An Account of Portugal, as it Appeared in 1766 to Dumouriez. Lausanne, 1775.
- Fowler, William H.. Empires at War: The Seven Years' War and the Struggle for North America. Vancouver: Douglas & McIntyre, 2005. ISBN 1-55365-096-4.
- García Arenas, Mar. El periplo ibérico del general Dumouriez: Una aproximación a las relaciones diplomáticas hispano-portuguesas (1765—1767) (in Spanish). Revista de Historia Moderna, Anales de la Universidad de Alicante, n. 22, 2004, pp. 403-430. ISSN 0212-5862.
- Heidler, David Stephen; Heidler, Jeanne T.. Daily lives of civilians in wartime early America: from the colonial era to the Civil War. Greenwood Publishing Group; 2007. ISBN 978-0-313-33526-6.
- Keay, John. The Honourable Company: A History of the English East India Company. Harper Collins, 1993.
- Luvaas, Jay, Frederick the Great on the Art of War (The Free Press: New York, 1966).
- Marston, Daniel. The Seven Years' War. Essential Histories. Oxford, UK: Osprey, 2001. ISBN 1-84176-191-5. excerpt and text search
- McLynn, Frank. 1759: The Year Britain Became Master of the World. London: Jonathan Cape, 2004. ISBN 0-224-06245-X.
- Rodger, N. A. M.. Command of the Ocean: A Naval History of Britain 1649—1815. Penguin Books, 2006.
- Smith, Digby George. Armies of the Seven Years' War: Commanders, Equipment, Uniforms and Strategies of the 'First World War' (2012)
- Szabo, Franz A. J.. The Seven Years' War in Europe 1756—1763. Longman, 2007, Paperback edition, ISBN 0-582-29272-7.
- Terrage, Marc de Villiers du.Les dernières années de la Louisiane française (in French). E. Guilmoto, 1904.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сямігадовая вайна (анг.) ў Канадзкай энцыкляпэдыі
- Leuthen Journal
- The French Army 1600—1900
- Events and the participants in the Seven Years' War
- Seven Years' War timeline
- Memorial University of Newfoundland’s page about the war
- Kronoskaf.com: Seven Years' War Knowledge Base
- 1759: From the Warpath to the Plains of Abraham Virtual Exhibition.
- The Seven Years' War in Canada
- Clash of Empires and The Battle of the Plains of Abraham — The Canadian War Museum