Перайсьці да зьместу

Сэрбскі кірылічны альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вукавіца (названая паводле імя стваральніка, Вука Караджыча), альбо сэрбская кірыліца, якую ў Сэрбіі называюць проста «азбука» — кірылічны альфабэт для сэрбскахарвацкіх моваў, створаны ў пачатку XIX стагодзьдзя, які з тых часоў не зьмяняўся. Выкарыстоўваецца пераважна ў Сэрбіі, Чарнагорыі і радзей у Босьніі і Герцагавіне. У параўнаньні зь беларускім альфабэтам у вукавіцы адсутнічаюць Ёё, Йй, Ўў, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя, але выкарыстоўваюцца 6 іншых літараў Јј, Ћћ, Ђђ, Њњ, Љљ і Џџ. Кожная літара, прынамсі фанэматычна, абзначае, адпаведна, толькі адзін гук. Альфабэт мае лацінскі адпаведнік — Гаевіца.

А а Б б В в Г г Д д Ђ ђ
Е е Ж ж З з И и Ј ј К к
Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о
П п Р р С с Т т Ћ ћ У у
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]