Сьцяна Рэфармацыі
Сьцяна́ Рэфарма́цыі (па-француску: Monument international de la Réformation, па-нямецку: Internationales Reformationsdenkmal) — помнік з статуяў і барэльефаў, усталяваны ў Жэнэве, Швайцарыя ў гонар асноўных дзейных асобаў і падзеяў пратэстанцкай Рэфармацыі.
Сьцяна Рэфармацыі разьмешчаная на тэрыторыі ўнівэрсытэту Жэнэвы, заснавальнікам якога быў Жан Кальвін, і была адкрытая ў 1909 годзе ў гонар 400-годзьдзя з дня нараджэньня Кальвіна і 350-годзьдзя з даты заснаваньня ўнівэрсытэту.
У цэнтры помніка выяўленыя пяцімэтровыя статуі чатырох галоўных дзеячоў кальвінізму:
- Тэадор Бэза (1519—1605)
- Жан Кальвін (1509—1564)
- Гіём Фарэль (1489—1565)
- Джон Нокс (к. 1513 — 1572)
Леваруч ад цэнтру разьмешчаныя трохмэтровыя статуі:
- Вільгельм I Аранскі (1533—1584)
- Гаспар II дэ Каліньі (1519—1572)
- Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбурскі (1620—1688)
Праваруч ад цэнтру разьмешчаныя трохмэтровыя статуі:
- Роджэр Ўільямз (1603—1684)
- Олівэр Кромвэль (1599—1658)
- Іштван Бачкаі (1557—1606)
Уздоўж сьцяны, з абодвух бакоў ад цэнтральнай статуі, выгравіраваны дэвіз Рэфармацыі і Жэнэвы: Post Tenebras Lux (лац. Пасьля змроку сьвятло). На пастамэнце цэнтральнай статуі выгравіраваная хрыстаграма: ΙΗΣ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяна Рэфармацыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 46°12′01″ пн. ш. 6°08′44″ у. д. / 46.20028° пн. ш. 6.14556° у. д.