Нэаклясыцызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нэаклясыцы́зм (па-грэцку: νέος nèos і па-грэцку: κλασσικός — «новы клясыцызм») — тэрмін, які ў шырокім сэнсе абазначае працяг эстэтычных прынцыпаў клясыцызму ў новых умовах разьвіцьця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстаньні ў літаратуры, музыцы, архітэктуры, тэатры й выяўленчым мастацтве міталягічных вобразаў і матываў, антычнай тэматыкі й сюжэтаў. Росквіт нэаклясычнага рух супаў з XVIII ст. эпохі Асьветніцтва, і працягваўся да пачатку XIX ст., падчас якога канкураваў з рамантызмам. У архітэктуры стыль выкарыстоўваецца на працягу XIX і XX стст., актуальны й у XXI[1].

Нэаклясыцызм у архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Францыі клясыцызмам называюць стыль 17 стагодзьдзя, стыль Людовіка XIV. Пад нэаклясыцызмам жа разумеюць стыль другой паловы 18 стагодзьдзя, стыль Людовіка XVI — тое, што ў Расеі (як і ў Нямеччыне) традыцыйна называюць клясыцызмам, пэрыяд (1762—1840). Нэаклясыцызмам жа ў Расеі ды Нямеччыне называюць рэтраспэктыўны стыль пачатку 20 стагодзьдзя, якія «адрозьніваюцца ад „старога добрага“ расейскага клясыцызму і матэрыяламі (ня белыя адштукатураныя калёны, а натуральны камень), і падкрэсьлена адрознай прамалёўкай клясычных формаў ды дэталяў, а часам скарачэньнем дэталяў ды зьмяшэньнем клясычных ды рэнесансных матываў».[2]

Аналягі нэаклясыцызму ў замежнай практыцы — амэрыканскі рэнэсанс ды каляніяльнае адраджэньне ў ЗША (1876—1914).

Крызіс стылю мадэрн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры канцы 19 стагодзьдзя сфармаваўся новы архітэктурны стыль, які ў Расеі завецца «мадэрн». Але ён ня змог спаталіць патрэбу ў вялікім манумэнтальным стылі, якая назрэла. Нэаклясыцызм зьявіўся ў пачатку стагодзьдзя як антытэза залішняй дэкаратыўнасьці модэрну. Апора на клясыку, ордэрную сыстему, якая адпавядае клясычным прапорцыям. Імкненьне да ўтульнасьці й гармоніі. Характэрныя аздабленьні: лісьце, ракавіны, архітэктурныя франтоны, антычныя фігуры. Мэбля лёгкая, вытанчаная, прамыя лініі.

Паралельна з наватарскімі тэндэнцыямі ў архітэктуры пачатку 20 ст. набіралі сілу рэтраспэктыўныя цячэньні. Імкненьне да навізны хутка зьмянілася марамі пра мінуўшчыну. «Адкрыцьцё» зноўку каштоўнасьцяў клясыцыстычнага стылю паскорыла расчараваньне ў архітэктурных навацыях ды заняпад «мімалётнага» стылю. Нэаклясыцызм і «нэарасейскі стыль» спачатку паўплывалі на лексыкон мадэрну, а пасьля 1910 г. адцясьнілі яго на далейшы плян.

Новы погляд на архітэктуру старога Санкт-Пецярбургу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дом Антонавай» Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 74. 1912—1913, нэаклясыцызм, арх. В. В. Шауб.

Яшчэ напачатку 1900-х гг. мастак ды крытык Аляксандар Бэнуа адным зь першых загаварыў пра непаўторную прыгажосьць старога Санкт-Пецярбургу. Яго артыкулы быццам адкрылі вочы сучасьнікам, якія змаглі годна ацаніць клясычную спадчыну, якая зьведала забыцьцё. Ад гэтага моманту і пачаў свой росквіт нэаклясыцызм.

Гэты рух ахопліваў абедзьве расейскія сталіцы, а потым і правінцыю. Натуральна, нэаклясыцызм меў блізкія паралелі ў эўрапейскай архітэктуры таго часу. І ўсё ж гэтая зьява была спэцыфічна ўласьцівай Санкт-Пецярбургу. Прыхільнікі яго прытрымліваліся ўласных традыцыяў, зьвяртаючыся да «залатога веку» архітэктуры неўскай сталіцы. У адрозьненьне ад мадэрну ды большасьці нэастыляў 19 ст., гэта было вяртаньне да сваіх каранёў. Таму нэаклясыцызм можна назваць пецярбурскім адраджэньнем, якое ўвасабляе гістарычную прыналежнасьць гораду да агульнаэўрапейскай клясычнай культуры.

Рэтраспэктывісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дом зь вежамі» на плошчы Льва Талстога ў Санкт-Пецярбургу (Каменнаастроўскі праспэкт, 35 / Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 75): 1913—1915, рэтраспэктывізм, арх. К. І. Разэнштэйн ды А. Я. Белагруд.

Рэтраспэктыўны напрамак абапіраўся перш за ўсё на расейскі клясыцызм ды ампір, часткова — барока. Спачатку ён арыентаваўся на канкрэтны кантэкст клясыцыстычных ансамбляў (будынкі В. Ф. Сьвіньніна ды Е. С. Варацілава). Юбілейныя ўрачыстасьці да 200-годзьдзя Пецярбургу абудзілі інтарэс да яго раньняй гісторыі ды садзейнічалі зьяўленьню незвычайнага цячэньня (А. І. Дзьмітрыеў, Л. А. Ільлін, М. Я. Лансэрэ). Лідэрам нэаклясыцызму стаў І. А. Фамін — адданы прыхільнік расейскай архітэктуры канца 18 — пачатку 19 стст. Потым прыхільнікі традыцыйнага шляху сталі ўсё больш зьвяртацца да першакрыніц расейскага клясыцызму — італьянскаага рэнэсансу і ў асаблівасьці — палядыянства. Вядучымі прадстаўнікамі неабмежаванага напрамку выступалі У. А. Шчуко, А. Я. Белагруд, М. М. Перацятковіч, М. С. Лялевіч.

У ідэале рэтраспэктывісты імкнуліся да поўнай рэканструкцыі гістарычнага стылю, нават да ілюзіяў старыны. На практыцы матывы рэтрастыляў, як правіла, спалучаліся з сучаснымі функцыянальна-пляніровачнымі структурамі, і набылі яўнае адценьне мадэрнізацыі. Аднымі зь першых на шлях мадэрнізаванай нэаклясыкі ўступілі Ф. І. Лідваль ды Р. Ф. Мэльцэр. Наватарскім прыкладам трансфармацыі і спрашчэньня клясыцыстычных формаў стала Нямецкая амбасада нямецкага архітэктара Пэтэра Бэрэнса.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 254.
  2. ^ Костылев Р.П., Пересторонина Г.Ф. Модернизированные ретростили // Петербургские архитектурные стили. (XVIII — начало XX века). — Доп. тираж. — СПб.: Паритет, 2007. — С. 210—219. — 4000 ас. — ISBN 978-5-93437-127-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэаклясыцызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў