Мікалай Мікалаевіч Корбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корбут.
Мікалай Корбут
Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі
4 сьнежня 2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Мікалай Дамашкевіч
Наступнік: ---
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1963
вёска Ужа, Капыльскі раён, Менская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені мэдаль «За працоўныя заслугі»

Мікалай Мікалаевіч Корбут (нар. у 1963 годзе ў вёсцы Ужа Капыльскага раёну Менскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі4 сьнежня 2009).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988).

Працаваў інструктарам, вядучым спэцыялістам Менскага райкаму прафсаюзаў работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзелу Камітэту па зямельнай рэформе.

З 1994 па 2001 гады быў начальнікам управы па абслугоўваньні дыпляматычнага корпусу і афіцыйных дэлегацыяў «Дыпсэрвіс» упраўленьня справамі прэзыдэнта. У 2001 годзе стаў намесьнікам кіраўніка справаў прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году прызначаны кіраўніком справаў прэзыдэнта [2].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўнік справаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Корбут Мікалай Мікалаевіч Вышэйшыя службовыя асобы. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 10 верасьня 2010 г.
  2. ^ Зьміцер Панкавец (4 сьнежня 2009) Праляскоўскі — міністр інфармацыі Грамадства. Наша НіваПраверана 10 верасьня 2010 г.