Алесь Жлутка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Алесь''' ('''Аляксандар''') '''Анатольевіч Жлутка''' (нар. 12 верасьня 1954, вёск...'
 
Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 12 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 12 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]

Вэрсія ад 23:33, 31 ліпеня 2010

Алесь (Аляксандар) Анатольевіч Жлутка (нар. 12 верасьня 1954, вёска Запольле Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1990). Ляўрэат узнагароды імя Льва Сапегі (2009).

Скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт (1983). Абараніў дысэртацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асьветніцтва. З 1996 старэйшы навуковы супрацоýнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

У ягоным перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў.

Дасьледуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю раньняга хрысьціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[1]

Падрыхтаваў да выданьня кнігу дакумэнтаў і сьведчаньняў «Міндаў — кароль Літовіі».

Крыніцы

  1. ^ Жлутка Аляксандр Анатольевіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 218

Літаратура

Вонкавыя спасылкі