Карусь Каганец: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
rv
Kipryda (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
'''Кагане́ц, Карусь''' (сапраўднае імя '''Кастраві́цкі, Казімі́р'''-Рафаі́л) (ст. стыль [[29 студзеня]] [[1868]], (н. стыль [[10 лютага]] [[1868]]) — [[20 траўня]] [[1918]]) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, палітык.
'''Кагане́ц, Карусь''' (сапраўднае імя '''Кастраві́цкі, Казімі́р'''-Рафаі́л) ([[Юліянскі каляндар|ст. стыль]] [[29 студзеня]] [[1868]], ([[Грыгарыянскі каляндар|н. стыль]] [[10 лютага]] [[1868]]) — [[20 траўня]] [[1918]]) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, палітык.


== Паходжаньне ==
== Паходжаньне ==


Нарадзіўся ў Табольску ў сям’і палітычнага ссыльнага Караля Самуэлявіча і Гэлены Тадэвушаўны са Сьвентаржэцкіх Кастравіцкіх. За ўдзел [[Паўстаньне 1863-1864 гадоў|Паўстаньні 1863-1864 гадоў]] іх частка родавага маёнтка Навасёлкі ([[Менскі павет]]) была сэквэстравана, а яны сасланыя ў Сібір.
Нарадзіўся ў Табольску ў сям’і палітычнага ссыльнага Караля Самуэлявіча і Гэлены Тадэвушаўны са Сьвентаржэцкіх Кастравіцкіх. За ўдзел [[Паўстаньне 1863-1864 гадоў|Паўстаньні 1863-1864 гадоў]] іх частка родавага маёнтка Навасёлкі ([[Менскі павет]]) была сэквэстравана, а яны сасланыя ў [[Сібір]].


== Адукацыя ==
== Адукацыя ==
Радок 9: Радок 9:
Імкнучыся ўдасканаліць свае мастацкія здольнасьці, Кастравіцкі паступіў у [[Маскоўская вучэльня жывапісу, лепкі і дойлідзтва|Маскоўскую вучэльню жывапісу, лепкі і дойлідзтва]], дзе ўразіў прафэсуру, стварыўшы надзвычай псыхалягічны скульптурны партрэт цара [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]].
Імкнучыся ўдасканаліць свае мастацкія здольнасьці, Кастравіцкі паступіў у [[Маскоўская вучэльня жывапісу, лепкі і дойлідзтва|Маскоўскую вучэльню жывапісу, лепкі і дойлідзтва]], дзе ўразіў прафэсуру, стварыўшы надзвычай псыхалягічны скульптурны партрэт цара [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]].


Аднак грошай на завяршэньне адукацыі не хапіла. Ажаніўшыся, Карусь пасяліўся на роднай бацькавай [[Койданаў|Койданаўшчыне]] ва ўрочышчы [[Лісіныя Норы]].
Аднак грошай на завяршэньне адукацыі не хапіла. Ажаніўшыся, Карусь Каганец пасяліўся на роднай бацькавай [[Койданаў|Койданаўшчыне]] ва ўрочышчы [[Лісіныя Норы]].


Сябры калямбурылі, што якраз адседжвацца ў норах ён не зьбіраўся.
Сябры калямбурылі, што якраз адседжвацца ў норах ён не зьбіраўся.
Радок 22: Радок 22:


Ён памёр ад сухотаў увесну 1918 году, пасьпеўшы пачуць пра абвяшчэньне незалежнасьці [[БНР]].
Ён памёр ад сухотаў увесну 1918 году, пасьпеўшы пачуць пра абвяшчэньне незалежнасьці [[БНР]].



{{Крыніца РадыёСвабода}}
{{Крыніца РадыёСвабода}}

Вэрсія ад 20:41, 22 лістапада 2006

Кагане́ц, Карусь (сапраўднае імя Кастраві́цкі, Казімі́р-Рафаі́л) (ст. стыль 29 студзеня 1868, (н. стыль 10 лютага 1868) — 20 траўня 1918) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, палітык.

Паходжаньне

Нарадзіўся ў Табольску ў сям’і палітычнага ссыльнага Караля Самуэлявіча і Гэлены Тадэвушаўны са Сьвентаржэцкіх Кастравіцкіх. За ўдзел Паўстаньні 1863-1864 гадоў іх частка родавага маёнтка Навасёлкі (Менскі павет) была сэквэстравана, а яны сасланыя ў Сібір.

Адукацыя

Імкнучыся ўдасканаліць свае мастацкія здольнасьці, Кастравіцкі паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, лепкі і дойлідзтва, дзе ўразіў прафэсуру, стварыўшы надзвычай псыхалягічны скульптурны партрэт цара Івана Жахлівага.

Аднак грошай на завяршэньне адукацыі не хапіла. Ажаніўшыся, Карусь Каганец пасяліўся на роднай бацькавай Койданаўшчыне ва ўрочышчы Лісіныя Норы.

Сябры калямбурылі, што якраз адседжвацца ў норах ён не зьбіраўся.

Дзейнасьць

Абраўшы для псэўданіму слова, якое азначала простую сьвяцільню ў сялянскай хаце, ён застанецца ў гісторыі нацыянальнага руху і беларускай літаратуры як Карусь Каганец.

Каганец стаў адным з заснавальнікаў нашай першай палітычнай партыі Грамады. Ягоную адметную постаць зь вялікім горбам — вынікам дзіцячага калецтва — яшчэ ў 1970-я гады прыгадвалі старыя жыхары койданаўскіх вёсак. За агітацыйную дзейнасьць сярод сялян быў атрыманы “ганарар” у выглядзе году менскага астрогу. У вязьніцы Карусь шмат пісаў і маляваў ілюстрацыі да твораў свайго турэмнага суседа — Якуба Коласа.

Увесну 1917 году Каганец, тады ўжо знаны аўтар “Беларускага лемантара” і вадэвілю “Модны шляхцюк”, старшыняваў на зьезьдзе беларускіх нацыянальных арганізацыяў, дзе абмяркоўваўся далейшы лёс краю.

Ён памёр ад сухотаў увесну 1918 году, пасьпеўшы пачуць пра абвяшчэньне незалежнасьці БНР.

Шаблён:Крыніца РадыёСвабода

Зьнешнія спасылкі