Філёўская лінія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: zh:非利约夫斯卡娅线; касмэтычныя зьмены
д робат зьмяніў: zh:非利线
Радок 55: Радок 55:
[[sr:Фиљовскаја линија]]
[[sr:Фиљовскаја линија]]
[[sv:Filjovskajalinjen]]
[[sv:Filjovskajalinjen]]
[[zh:非利约夫斯卡娅线]]
[[zh:非利线]]

Вэрсія ад 21:48, 26 траўня 2010

Філёўская лінія Маскоўскага мэтрапалітэну на мапе
Станцыя «Кіеўская» Філёўскай лініі

Філёўская лінія Маскоўскага мэтрапалітэну (раней мала назву Арбацка-Філеўская) адзіная лінія, пасьля Бутаўскай лініі лёгкага мэтро, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласьць — 14,9 км. Колькасьць станцыяў — 13.

Гісторыя

Дзялянка паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрну» — «Смаленская» пачала дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Мэтрапалітэну. У 1937 была пабудаваная дзялянка паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», якая ўлучала ў сябе Смаленскі мэтрамост. Да 1938 году дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўлучала ў сябе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрну», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».

Пад час вайны перагон «Арбацкая» — «Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годде дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладваньня. Аднак дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» адчыняецца 7 лістапада 1958 году разам з наземнай дзялянкай «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адчыняецца станцыя «Філі»

  • У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход — да станцыі «Піянэрская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
  • У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага мэтромаста на некалькі месяцаў зноў была зачыненая дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
  • У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на дзялянцы «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» плянавалася як часовая канцавая станцыя.
  • У 1990 годзе станцыя «Калінінская» перайменоўваецца, спачатку ў «Ваздвіжанку» (рас.: Воздвиженка), а пасьля ў «Аляксандраўскі Сад».
  • У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаваньне да Маскоўскага міжнароднага справавога цэнтру са станцыяй «Дзелавы Цэнтар».
  • У 2006 годзе дзялянка падаўжаецца да станцыі «Міжнародная». Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Страгіно», у студзені 2008 году, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая зьяўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэньня якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.

Дэпо і цягнікі

Дэпо, якія абслугоўваюць лінію

  • "ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг.
  • "ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.

Колькасць вагонаў у цягніку

  • 4 — 19581974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 «Русіч».
  • 6 - 1973.

Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі

  • А/Ам, Б/Бм — 19351953 гг.
  • В4 — 19581964 гг.
  • Д — 19611992 гг.
  • Е — 19862007 гг.
  • Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 - з 1986 г.
  • «Русіч» 81-740А/741А — у 2005 - 2006 гг.
  • «Русіч» 81-740.1/741.1 — з 2005 г.

Вонкавыя спасылкі

Філёўская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў