Прастакутнік: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: war:Rektángguló; касмэтычныя зьмены |
д робат дадаў: ga:Dronuilleog |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[fi:Suorakulmio]] |
[[fi:Suorakulmio]] |
||
[[fr:Rectangle]] |
[[fr:Rectangle]] |
||
[[ga:Dronuilleog]] |
|||
[[he:מלבן]] |
[[he:מלבן]] |
||
[[hi:आयत]] |
[[hi:आयत]] |
Вэрсія ад 17:33, 2 красавіка 2010
Прастаку́тнік[1][2][3] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.
Уласьцівасьці
- Дыяганалі прастакутніка роўныя.
- Прастакутнік зьяўляецца паралелаграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя.
- Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова яго вышынямі.
- Квадрат дыяганалі прастакутніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (паводле тэарэмы Піфагора).
- Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.
Плошча прастакутніка
Велічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на яго вышыню:
- дзе — бакі прастакутніка
Пэрымэтар прастакутніка
Пэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.
- дзе — бакі прастакутніка
Прыкметы
- Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам, калі выконваецца хаця б адна з умоваў:
- Усе куты чатырохкутніка простыя
- Дыяганалі паралелаграма роўныя
- Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
- Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.
Бакі і дыяганалі
- Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў.
- Даўжыня дыяганалі прастакутніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
Крыніцы
- ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 67, 144
- ^ Простакутнік // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 188
Вонкавыя спасылкі
Прастакутнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў