Прастакутнік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
спасылка, стыль
д стыль
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Rectangle.svg|міні|Прастакутнік з шырынёй ''a'', вышынёй ''b'' і дыяганаляй ''d'']]
[[Выява:Rectangle.svg|міні|Прастакутнік з шырынёй ''a'', вышынёй ''b'' і дыяганаляй ''d'']]
'''Прастаку́тнік'''<ref>[http://slounik.org/bn/пр/461 Простакутнік] // Беларуска-расійскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5</ref> ('''Прамавугольнік''') — [[чатырохкутнік]], у якога ўсё [[кут|куты]] простыя, г. зн. роўныя 90°.
'''Прастаку́тнік'''<ref>[http://slounik.org/bn/пр/461 Простакутнік] // Беларуска-расійскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5</ref> ('''прамавугольнік''') — [[чатырохкутнік]], у якога ўсё [[кут|куты]] простыя, г. зн. роўныя 90°.


== Уласьцівасьці ==
== Уласьцівасьці ==

Вэрсія ад 04:23, 25 верасьня 2009

Прастакутнік з шырынёй a, вышынёй b і дыяганаляй d

Прастаку́тнік[1] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.

Уласьцівасьці

  • Дыяганалі прастакутніка роўныя.
  • Прастакутнік зьяўляецца паралеляграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя.
  • Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова яго вышынямі.
  • Квадрат дыяганалі прастакутніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (па тэарэме Піфагора).
  • Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.

Плошча прастакутніка

Велічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на яго вышыню:

  • дзе — бакі прастакутніка

Пэрымэтар прастакутніка

Пэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.

  • дзе — бакі прастакутніка

Прыкметы

Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам калі выконваецца хаця б адна з умоваў:
  • Усе куты чатырохкутніка простыя
  • Дыяганалі паралеляграма роўныя
  • Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
  • Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.

Бакі і дыяганалі

  • Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў.
  • Даўжыня дыяганалі прастакутніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.

Крыніцы

  1. ^ Простакутнік // Беларуска-расійскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5

Вонкавыя спасылкі

Прастакутніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў