Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
*Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі ([[1685]]-[[1705]]), імпэрскі генэрал; |
*Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі ([[1685]]-[[1705]]), імпэрскі генэрал; |
||
*Франц Ёзэф Лятарынскі ([[1689]]-[[1715]]), абат [[Стаблё]] й [[Мальмэдзі]]. |
*Франц Ёзэф Лятарынскі ([[1689]]-[[1715]]), абат [[Стаблё]] й [[Мальмэдзі]]. |
||
[[Катэгорыя:Габсбургі]] |
|||
[[Катэгорыя:Вішнявецкія]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 31 траўня]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1651 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэгенсбургу]] |
|||
[[Катэгорыя:Каралевы Польшчы]] |
|||
[[Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія]] |
|||
[[Катэгорыя:Лятарынскія княгіні]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 17 сьнежня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1697 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вене]] |
|||
[[cs:Eleonora Marie Josefa Habsburská]] |
[[cs:Eleonora Marie Josefa Habsburská]] |
Вэрсія ад 00:18, 1 верасьня 2009
Eleonore Maria Josefa von Habsburg | |
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684 | |
Герб Габсбургаў | |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
1670 — 1673 | |
Папярэднік | Людвіка Марыя Ганзага |
Наступнік | Марыя Казімера д'Арк'ен |
княгіня Лятарынгіі | |
1678 — 1690 | |
Папярэднік | Крыстына Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт |
Наступнік | Марыя Антонія Вітэльсбах |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 31 траўня 1651 |
Памерла | 17 сьнежня 1697 Шаблён:Сьцяг СРІ Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Пахаваная | |
Род | Габсбургі |
Бацькі | Фэрдынанд III Габсбург Элеанора Ганзага |
Муж | Міхал Вішнявецкі Карл V Лятарынскі |
Дзеці | Леапольд I Лятарынскі Карл Ёзэф Лятарынскі Элеанора Лятарынская Карл Фэрдынанд Лятарынскі Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі Франц Ёзэф Лятарынскі |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | арыстакратка |
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгенсбург, цяпер Нямеччына - 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
Біяграфія
Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.
Дзеці
- Леапольд I Лятарынскі (1679-1729), князь Лятарынгіі ад 1690;
- Карл Ёзэф Лятарынскі (1680-1715), арцыбіскуп трырскі ад 1711;
- Элеанора Лятарынская (1682);
- Карл Фэрдынанд Лятарынскі (1683-1685);
- Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі (1685-1705), імпэрскі генэрал;
- Франц Ёзэф Лятарынскі (1689-1715), абат Стаблё й Мальмэдзі.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119488930 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.