Дрыса (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 7: Радок 7:
| выток = каля г. [[Докшыцы]]
| выток = каля г. [[Докшыцы]]
| вышыня_вытоку =
| вышыня_вытоку =
| вусьце = [[Дняпро]]
| вусьце = [[Заходняя Дзвіна]]
| вышыня вусьця =
| вышыня вусьця =
| сьцёк = 45,6 м³/с
| сьцёк = 45,6 м³/с

Вэрсія ад 06:07, 29 сьнежня 2008

Рака
Дрыса
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Агульныя зьвесткі
Выток каля г. Докшыцы
Вусьце Заходняя Дзвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 183 км
Сярэднегадавы сьцёк 45,6 м³/с
Плошча басэйну 6420 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Дрыса — рака ў Расонскім і Дрысенскім (Верхнядзвінскім) раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзеньне ракі 45,3 м.

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусьце ў межах места Дрыса.

Даліна трапэцападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусьця Нішчы на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,2 — 0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Абалона нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1 — 0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 25 — 45 м. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 дзён.

Летне-восеньская межань каля 140 дзён. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 2 дні. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёну (61 км угару ад вусьця) найвялікшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.