Сьцяг Паўночнай Ірляндыі: розьніца паміж вэрсіямі
дНяма апісаньня зьменаў |
д + Commons |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
<references/> |
<references/> |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
{{Commons|Category:Flags of Northern Ireland|выгляд=міні}} |
|||
{{Сьцягі Вялікабрытаніі}} |
{{Сьцягі Вялікабрытаніі}} |
Вэрсія ад 16:57, 30 чэрвеня 2008
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены сьцягам Вялікабрытаніі. У 1924 годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірляндыі сьцяг, т. зв. сьцяг Ольстэру, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў 1953—1973 гг. Сьцяг складаўся з чырвонага крыжу Сьв. Георгія (сьцяг Ангельшчыны) з накладзенай на яго шасьціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сымбаль Ольстэру).
Выява «чырвонай рукі» зьвязана з легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе ручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па веславаньню на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу - той і будзе валодаць гэтай зямлёй».
У 1973 годзе парлямэнт Паўночнай Ірляндыі быў распушчаны, сьцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартовымі зборнымі Паўночнай Ірляндыі, лаялісцкімі ўзброенымі групоўкамі і пратэстанцкай абшчынай як неафіцыйны сымбаль рэгіёну; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірляндзкім сьцягам зьяўляецца сьцяг Вялікабрытаніі[1]. Перыядычна ўзьнікаюць дэбаты аб неабходнасьці сьцьвярджэньня новага афіцыйнага сьцягу Паўночнай Ірляндыі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў