Новы год: розьніца паміж вэрсіямі
→Вонкавыя спасылкі: Commons |
д шаблён |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
| Колер фону парамэтраў = #f6d989; |
| Колер фону парамэтраў = #f6d989; |
||
| Назва традыцыі = |
| Назва традыцыі = |
||
| Колер фону парамэтраў = |
|||
| Назва сьвята = Новы год |
| Назва сьвята = Новы год |
||
| Час сьвяткаваньня = з [[31 сьнежня]] на [[1 студзеня]] |
| Час сьвяткаваньня = з [[31 сьнежня]] на [[1 студзеня]] |
Цяперашняя вэрсія на 20:42, 29 сакавіка 2021
Дата | з 31 сьнежня на 1 студзеня |
---|
Новы год — сьвяткуецца амаль усімі народамі сьвету згодна з прынятымі гадавым каляндаром і сыстэмай зьлічэньня часу, азначаючы сканчэньне аднаго году і пачатак наступнага. Надыход Новага году адзначаюць зь незапамятных часоў, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэньня прыроды. У кожнага народу існуюць свае навагоднія традыцыі і абрады. У Беларусі сустракаюць Новы год у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня.
На тэрыторыі Беларусі адлічваць новы каляндарны год з 1 студзеня пачалі ў 1583 годзе, калі паводле ўказа караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ўсе жыхары краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар. Да гэтых зьменаў надыход Новага году адзначалі 1 верасьня паводле праваслаўнай традыцыі пачатку заснаваньня сусьвету, або 1 сакавіка, як было прынята на абшарах сучаснай Беларусі яшчэ зь язычніцкіх часоў – так сустракалі пачатак земляробчага году.
Пасьля ўказу Стэфана Баторыя аб пераходзе на грыгарыянскі каляндар выбухнулі так званыя «каляндарныя» бунты. У Полацку, Вільні ды Львове адбыліся пратэсты мясцовага насельніцтва, у выніку якіх кароль быў вымушаны дазволіць праваслаўным прытрымлівацца пры сьвяткаваньні сваіх сьвятаў юліянскага каляндара (які на той момант адставаў ад грыгарыянскага на 10 дзён).