Беларуская народная самапомач: розьніца паміж вэрсіямі
Andrej Buka (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
д афармленьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя |
{{Арганізацыя |
||
|назва = Беларуская самапомач |
|назва = Беларуская самапомач |
||
|арыгінальная назва = |
|||
|выява = БНС.jpg |
|выява = БНС.jpg |
||
|рамка выявы = |
|||
|памер выявы = |
|||
|альтэрнатыўны тэкст выявы = Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы |
|альтэрнатыўны тэкст выявы = Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы |
||
|подпіс выявы = Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы |
|подпіс выявы = Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы |
||
|мапа = |
|мапа = |
||
|памер мапы = |
|||
|альтэрнатыўны тэкст мапы = |
|альтэрнатыўны тэкст мапы = |
||
|подпіс мапы = |
|подпіс мапы = |
||
Радок 20: | Радок 16: | ||
|тып = [[Дабрачыннасьць|дабрачыннае]] |
|тып = [[Дабрачыннасьць|дабрачыннае]] |
||
|юрыдычны статус = [[грамадзкае аб’яднаньне]] |
|юрыдычны статус = [[грамадзкае аб’яднаньне]] |
||
|мэта = |
|мэта = дапамога пацярпелым ад [[Другая сусьветная вайна|вайны]] [[беларус]]ам |
||
|штабкватэра = |
|штабкватэра = |
||
|месцазнаходжаньне = |
|месцазнаходжаньне = |
||
Радок 70: | Радок 66: | ||
1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай радзе]]. |
1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай радзе]]. |
||
Асобы-дзеячы БНС: [[Ян Станкевіч]] (намесьнік кіраўніка), [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[Радаслаў Астроўскі]], архіяпіскап [[Філяфей (Нарко)]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Антон Адамовіч]], [[Уладзіслаў Казлоўскі]], [[Іван Касяк]], [[Юльян Саковіч]] (сябры Галоўнай Рады). |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Крыніцы}} |
{{Крыніцы}} |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 11:17, 5 красавіка 2019
Беларуская самапомач | |
Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы | |
Абрэвіятура | БНС |
---|---|
Дата ўтварэньня | 13 кастрычніка 1941 |
Дата спыненьня існаваньня | 1 сакавіка 1944 |
Тып | дабрачыннае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | дапамога пацярпелым ад вайны беларусам |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Генэральная акруга Беларусь |
Сяброўства | 13 аддзяленьняў-рэфэратаў |
Кіраўнік | Іван Ермачэнка (да красавіка 1943 г.), Вацлаў Іваноўскі (да лістапада 1943 г.), Юры Сабалеўскі |
Кіроўны орган | Цэнтральная рада |
Зьвязаныя кампаніі | газэта «Голас вёскі», Беларуская самаахова |
Колішняя назва | Беларуская народная самапомач (да чэрвеня 1943 г.) |
Беларуская народная самапомач (БНС) — нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генэральнай акрузе «Беларусь».
Гісторыя
Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 году паводле загаду генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.
БНС узначальвалі Іван Ермачэнка (22 кастрычніка 1941 — красавік 1943), Вацлаў Іваноўскі (30 чэрвеня 1943 — лістапад 1943), Юры Сабалеўскі (лістапад 1943 — 1 лютага 1944). Кіруючы орган — Цэнтральная рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы.
БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных уладаў. Склад цэнтральнай рады зацьвярджаў Кубэ, праўленьні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гібетскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.
Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту «дапамагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеяньняў, бальшавіцкага і польскага панаваньня, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і разьвіць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасьцей, прадуктаў харчаваньня, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданьняў у акругі і паветы (напрыклад, газэты для сялянаў «Голас вёскі»).
У пачатку 1942 году быў праведзены зьезд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафэсійную арганізацыю, адкрыць беларускі мэдыцынскі ўнівэрсытэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.
БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленьне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)[1].
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным мэдыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну[1].
Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень 1942), у якім удзельнічалі Мужы даверу, кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік 1943) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.
У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме.
1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне Беларускай цэнтральнай радзе.
Асобы-дзеячы БНС: Ян Станкевіч (намесьнік кіраўніка), Вінцэнт Гадлеўскі, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Філяфей (Нарко), Вацлаў Іваноўскі, Антон Адамовіч, Уладзіслаў Казлоўскі, Іван Касяк, Юльян Саковіч (сябры Галоўнай Рады).
Крыніцы
- ^ а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 272—273. — ISBN 5-343-01458-5
Літаратура
- Рудак А., Вайна пасля вайны // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 32—35. ISBN 2617-2305