Кляўдыё Гуджэроцьці: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: кірылічная «с»
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
| імя = Кляўдыё Гуджэроцьці
| імя = Кляўдыё Гуджэроцьці
| жанчына =
| жанчына =
| выява = Archbishop CoA PioM.svg
| выява = Claudio_Gugerotti_1.jpg
| памер = 100пкс
| памер = 100пкс
| подпіс_пад_выявай = per orientalem viam
| подпіс_пад_выявай = per orientalem viam

Вэрсія ад 17:40, 26 сакавіка 2014

Кляўдыё Гуджэроцьці
per orientalem viam
per orientalem viam
тытулярны біскуп Равэльлё
2001 — цяперашні час
Папярэднік: Ганс Швэмэр
Апостальскі нунцый у Азэрбайджане, Армэніі і Грузіі
2001 — 2011
Папярэднік: Пэтэр Штэфан Цыбрыген
Апостальскі нунцый у Беларусі
2011 — цяперашні час
Папярэднік: Марцін Відавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 кастрычніка 1955 (68 гадоў)
Сьцяг Італіі Вэрона
Узнагароды:
ордэн Францішка Скарыны ордэн «За заслугі» III ступені мэдаль Маўсэса Харэнаці

Кля́ўдыё Гуджэро́цьці (7 кастрычніка 1955, Вэрона, Італія) — рыма-каталіцкі тытулярны арцыбіскуп Равэльлё, дыплямат.

Жыцьцяпіс

Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.

Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў 29 траўня 1982.

Выкладаў у Тэалягічным коледжы сьвятога Зянона, Інстытуце экумэнічных студыяў «Сан-Бэрнардына», унівэрсытэтах Вэнэцыі, Падуі і Рыму, Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту і Папскага ўсходняга інстытуту. Аўтар некалькіх кнігаў і дасьледаваньняў па ўсходняй хрысьціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў, быў сакратаром кардынала Акіле Сыльвэстрыні.

7 сьнежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Армэніі і Грузіі, узьведзены ў званьне тытулярнага біскупа Равэльлё. 13 сьнежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азэрбайджане.

6 студзеня 2002 ў Саборы Сьвятога Пятра ў Ватыкане атрымаў біскупскую сакру. Галоўным кансэкратарам быў папа Ян Павал II.

15 ліпеня 2011 прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

Папярэднік
Марцін Відавіч
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — цяпер
Наступнік
'