Дзень сьвятога Патрыка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Saint_Patrick's_Day?oldid=597915945
 
Радок 29: Радок 29:
[[Катэгорыя:Хрысьціянскія сьвяты]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянскія сьвяты]]
[[Катэгорыя:Сьвяты Ірляндыі]]
[[Катэгорыя:Сьвяты Ірляндыі]]
[[Катэгорыя:Сакавіцкія сьвяты]]
[[Катэгорыя:Сьвяты сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нацыянальныя сьвяты]]
[[Катэгорыя:Нацыянальныя сьвяты]]

Вэрсія ад 13:34, 3 сакавіка 2014

Дзень сьвятога Патрыка
хрысьціянская традыцыя
Значэньне памяць сьвятога Патрыка, зьяўленьне хрысьціянства ў Ірляндыі
Дата 17 сакавіка

Дзень сьвято́га Па́трыка (па-ірляндзку: Lá Fhéile Pádraig) — культурніцкае і рэлігійнае сьвята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар сьвятога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірляндыі.

Дзень сьвятога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагодзьдзя. Яго сьвяткуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысьціянства ў Ірляндыю[1], а таксама культура ірляндцаў у цэлым[2]. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фэсты, кейлі, іхнія ўдзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трылісьнікі[3].

У Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, Ньюфаўндлэндзе і Лябрадоры, а таксама ў Мансэраце гэты дзень зьяўляецца афіцыйным сьвятам.

Крыніцы

  1. ^ Kevin Meethan, Alison Anderson, Steven Miles. Tourism, Consumption & Representation.
  2. ^ Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota.
  3. ^ Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota.

Вонкавыя спасылкі

Дзень сьвятога Патрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Сьвяты Ірляндыі Шаблён:Сьвяты Вялікабрытаніі