ARM (працэсар): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: sh:ARM
SassoBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: simple:ARM architecture
Радок 125: Радок 125:
[[ru:ARM (архитектура)]]
[[ru:ARM (архитектура)]]
[[sq:Arkitektura ARM]]
[[sq:Arkitektura ARM]]
[[simple:ARM architecture]]
[[sl:Arhitektura ARM]]
[[sl:Arhitektura ARM]]
[[sr:ARM архитектура]]
[[sr:ARM архитектура]]

Вэрсія ад 20:10, 3 студзеня 2013

ARM (раней Advanced RISC Machine, Acorn RISC Machine — удасканаленая RISC-машына) — 32-бітавая архітэктура набору інструкцыяў са скарочаным наборам камандаў, якая распрацоўваецца кампаніяй ARM Holdings. Дадзеныя працэсары маюць нізкае энэргаспажываньне, таму знайшлі шырокі распаўсюд ва ўбудоўваных сыстэмах і на рынку мабільных прыстрояў, для якіх нізкае энэргаспажываньне істотнае.

Першапачаткова працэсары ARM прызначаліся для ўстаноўкі ў пэрсанальныя кампутары фірмы Acorn Computers.

Па стане на 2009 год на працэсары ARM даводзіцца да 90% усіх убудаваных 32-разрадных RISC-працэсараў. Гэтыя працэсары шырока ўжываюцца ў КПК, мабільных тэлефонах, лічбавых носьбітах і прайгравальніках, партатыўных гульнявых кансолях, калькулятарах і кампутарных пэрыфэрыйных прыстроях, такіх як цьвёрдыя дыскі ці маршрутызатары.

Па ліцэнзіі брытанскай карпарацыі ARM мікрапрацэсары вырабляюць Alcatel-Lucent, Analog Devices, Apple Inc., Atmel, Broadcom, Cirrus Logic, Digital Equipment Corporation, Freescale, Intel (да 27 чэрвеня 2006 году[1]), LG, Marvell Technology Group, Microsoft, NEC, Nuvoton, nVidia, NXP (раней Philips), Oki, Qualcomm, Samsung, Sharp, Sony Ericsson, STMicroelectronics, Symbios Logic, Texas Instruments, VLSI Technology, Yamaha і ZiiLABS.

Прыклады найбольш выбітных сямействаў працэсараў кампаніі ARM Holdings: ARM7, ARM9, ARM11 і Cortex. Працэсарамі, што вырабляюцца па ліцэнзіі ARM, зьяўляюцца StrongARM (вытворчасьці DEC), i.MX (Freescale), XScale (Marvell, раней выпускаліся Intel), Nintendo, Tegra (nVidia), Nomadik (ST-Ericsson), Snapdragon (Qualcomm), прадуктовая лінейка OMAP (Texas Instruments), Samsung Hummingbird і Apple A4.

Апэрацыйныя сыстэмы

Acorn-сыстэмы

Самыя першыя пакаленьні пэрсанальных кампутараў Acorn Archimedes на мікрапрацэсарах ARM выкарыстоўвалі часовую апэрацыйную сыстэму пад назвай Arthur, якая пазьней была перапрацаваная ў RISC OS і прызначаная для ўжываньня на наступных пакаленьняў ARM-сумяшчальных сыстэмаў фірмы Acorn і іншых вытворцаў.

Інтэграваныя АС

Мікрапрацэсары архітэктуры ARM падтрымоўваюцца вялікай колькасьцю інтэграваных АС і сыстэмаў рэальнага часу, у тым ліку Windows CE, Symbian OS, eCos, Integrity, Nucleus PLUS, MicroC/OS-II, QNX, RTXC Quadros, ThreadX і VxWorks[2].

Unix-оіды

Падтрымоўваецца такімі апэрацыйнымі сыстэмамі, як GNU/Linux, BSD, Plan 9 (Bell Labs), Inferno, Solaris, Apple iOS, WebOS і Android.

Linux

ARM-працэсары падтрымоўваюцца ніжэйпералічанымі дыстрыбутывамі Linux:

BSD

ARM-працэсары падтрымоўваюцца ніжэйпералічанымі вытворнымі BSD:

Solaris

Windows

Microsoft 5 студзеня 2011 году абвясьціла пра тое, што зьбіраецца ўкараніць падтрымку архітэктуры ARM у сваю наступную вэрсію апэрацыйнае сыстэмы (Windows 8), а таксама прадэманстравала Windows (білд 6.2.7867), запушчаную на кампутары ARM.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Intel News Release → Marvell To Purchase Intel’s Communications And Application Processor Business For $600 Million (анг.). Intel (27 чэрвеня 2006). Праверана 22 жніўня 2009 г.
  2. ^ Software Enablement (анг.). ARM Ltd.. Праверана 18 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

ARM (працэсар)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў