Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д +крыніцы
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:19, 24 лістапада 2012

Берасьцейскі павет (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай1796), пасьля Літоўскай1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысяч чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].

У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (19191921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.

Адміністрацыйны падзел

У склад павету ўваходзілі 23 воласьці: Вялікарыцкая, Войская, Воўчынская, Высока-Літоўская, Вярховіцкая, Дамачаўская, Дварцоўская, Дзьмітравіцкая, Жыцінская, Камянец-Жыровіцкая, Камянец-Літоўская, Косіцкая, Лышчыцкая, Маларыцкая, Матыкальская, Мяднянская, Олтуская, Палавецкая, Прыбараўская, Рагачыцкая, Радваніцкая, Ратайчыцкая, Турнаўская.

Крыніцы

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2., С. 105

Літаратура