Беластоцкі павет (Гарадзенская губэрня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беластоцкі павет
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус павет Расейскай імпэрыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Беласток
Дата ўтварэньня 1808
Насельніцтва
  • 206 615 чал. (1897)
Плошча
  • 2900 км²
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Беласто́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці і Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтар — г. Беласток.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласьці, з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні. У Першую сусьветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі. Уваходзіў у склад Обэр-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гарадзкі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гародня[1].

У складзе павету былі заштатныя гарады Гонядзь, Кнышын, Сураж, Асавец (крэпасьць) і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудаў, Супрасьль, Трасьцяны, Харошч і Ясянаўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 годзе 34,0% насельніцтва складалі палякі, 28,3% — жыды, 26,1% — беларусы, 6,7% — расейцы, 3,6% — немцы[2].

Воласьці павета[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1897 г.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Абрубніцкая
  2. Беластоцкая
  3. Гарадоцкая
  4. Дайлідзкая
  5. Заблудаўская
  6. Завыкаўская
  7. Крыпнянская
  8. Міхайлоўская
  9. Прытулянская
  10. Харошчаўская
  11. Юхнавецкая
  12. Ясьвільская

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
  2. ^ Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с, [8] к.: іл. — С. 491—492. — ISBN 5-85700-074-2.