Доктар Гаўс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат зьмяніў: tr:House (dizi)
д r2.7.3) (робат зьмяніў: fa:دکتر هاوس
Радок 67: Радок 67:
[[eo:House]]
[[eo:House]]
[[eu:House (telesaila)]]
[[eu:House (telesaila)]]
[[fa:دکتر هاوس (مجموعه تلویزیونی)]]
[[fa:دکتر هاوس]]
[[fr:Dr House]]
[[fr:Dr House]]
[[gl:House (serie de televisión)]]
[[gl:House (serie de televisión)]]

Вэрсія ад 01:57, 3 верасьня 2012

Доктар Гаўс
House, M.D.
Жанр мэдыцынская драма[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст Дэйвід Шор
Прадусар Пол Атаназіё
Дэйвід Шор
Кэці Джэйкабс
Браян Сынгер
У ролях Г’ю Лоры
Ліза Эдэльштэйн
Робэрт Шон Леанард
Амар Эпс
Джэніфэр Морысан
Джэсі Спэнсэр
Пітэр Джэйкабсан
Алівія Ўайлд
Кэл Пэн
Эмбэр Тэмблін
Адэт Энэйбл
Шарлін І
Вытворчасьць Fox
Распаўсюд NBCUniversal Syndication Studios[d] і Netflix
Дата выхаду з 16 лістапада 2004
Працягласьць 43 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Доктар Гаўс (па-ангельску: House, M.D.) — амэрыканскі тэлевізійны мэдычны тэлесэрыял-драма, упершыню прадстаўлены на канале Fox 16 лістапада 2004 году. Цэнтральным пэрсанажам сэрыяла зьяўляецца доктар Грэгары Гаўс (актор — Г’ю Лоры), нетрадыцыйны й чалавеканенавісьніцкі мэдычны геній, які ўзначальвае каманду дыягностаў у выдуманай клініцы Прынстан-Плэйнсбара ў Нью-Джэрзі. Ідэя шоў паўстала дзякуючы Полу Атаназіё, у той час як Дэйвіду Шору прыпісваецца роля стваральніка і ў першую чаргу адказнасьць за канцэпцыю галоўнага пэрсанажа. Сьпіс выканаўчых прадусараў сэрыяла ўключаюць акрамя Шора й Атаназіё, Кэці Джэйкабс, і рэжысэр Браян Сынгер.

Гаўс часьцяком разыходзіцца ў поглядах зь іншымі лекарамі, у тым ліку й з уласнай дыягнастычнай камандай, таму што многія зь ягоных дыягнастычных гіпотэзаў заснаваныя на тонкіх або спрэчных ідэях. Ягонае грэбаваньне правіламі й працэдурамі нутранага распарадку часьцяком прыводзяць да канфліктаў са сваім босам, адміністратарам шпіталя й доктарам мэдыцыны Лізай Кадзі (Ліза Эдэльштэйн). Сапраўдным сябрам Гаўса зьяўляецца доктар Джэймз Ўілсан (Робэрт Шон Леанард), загадчык катэдры анкалёгіі. На працягу першых трох сэзонаў дыягнастычная каманда Гаўса складаецца з доктараў Робэрта Чэйза (Джэсі Спэнсэр), доктаркі Элісан Кэмэран (Джэніфэр Морысан) і доктара Эрыка Формана (Амар Эпс). У канцы трэцяга сэзону гэтая каманда расфармоўваецца. Зноўку ўзьяднаўшыся з Форманам Гаўс паступова выбірае трох новых чальцоў каманды: доктарка Рэмі «Трынаццаць» Гэдлі (Алівія Ўайлд), доктар Крыс Таўб (Пітэр Джэйкабсан) і доктар Лоўрэнз Катнэр (Кэл Пэн), апошні зь якіх памірае ў канцы пятага сэзону. Чэйз і Кэмэран працягваюць зьяўляцца ў розных ролях у шпіталі на пачатку шостага сэзону. Кэмэран затым звальняецца са шпіталю, а Чэйз вяртаецца да дыягнастычнай каманды. Трынаццаць бярэ адпачынак на большасьць сёмага сэзону, а ейная пазыцыя запаўняецца студэнтам-мэдыкам Мартай Мастэрс (Эмбэр Тэмблін).

Зьяўляючыся даволі крытыкаваным сэрыялам на працягу большай часткі свайго існаваньня, «Доктар Гаўс» быў у ліку першай дзясятцы рэйтынгу сярод сэрыялаў у ЗША з другога па чацьвёрты сэзоны. Трансьлюючыся ў 66 краінах, сэрыял быў самай папулярнай тэлевізійнай праграмай у сьвеце ў 2008 годзе. Ён атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку пяць узнагарод ад Эмі, дзьве прэміі «Залаты глёбус», прэмія «Пібыдзі» й дзевяць разоў прэміі «Выбар народу». Выхад сэрыялу быў адноўлены тэлекампаніяй Фокс восьмым сэзонам[2], прэм’ера якога адбылася 3 кастрычніка 2011 году[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Доктар Гаўссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA