Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі
– няісны файл |
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: be:Валерый Уладзіміравіч Шаблюк; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шаблюк, Валеры}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шаблюк, Валеры}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 жніўня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 жніўня]] |
||
Радок 49: | Радок 50: | ||
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]] |
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]] |
||
[[be:Валерый Шаблюк]] |
[[be:Валерый Уладзіміравіч Шаблюк]] |
Вэрсія ад 22:47, 9 красавіка 2012
Валеры Шаблюк | |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1953 |
---|---|
Месца нараджэньня | мястэчка Узда Менскай вобласьці, БССР |
Дата сьмерці | 2 траўня 1997 |
Месца сьмерці | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1991) |
Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, мястэчка Узда Менскай вобласьці — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.
Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага Свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь.
У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.
Сьмерць
Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’i Валерыя засталiся дзьве дачкi — Веранiка i Анастасiя.
Крыніцы
- ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 43.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.