Ёзэф Паленічэк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, выпраўленьне спасылак
tagged isolated of cluster сіраціна0.
Радок 14: Радок 14:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Паленічэк, Ёзэф}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Паленічэк, Ёзэф}}

{{Ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Чэскія кампазытары]]
[[Катэгорыя:Чэскія кампазытары]]
[[Катэгорыя:Чэскія піяністы]]
[[Катэгорыя:Чэскія піяністы]]

Вэрсія ад 18:58, 22 студзеня 2012

Ёзэф Паленічэк (па-чэску: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Босьнія і Герцагавіна7 сакавіка 1991, Прага) — чэскі кампазытар і піяніст.

Біяграфія

Вучыўся з 1927 году ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Праскай кансэрваторыі), пазьней таксама ў Вітэзслава Новака. У 19361938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Корта (фартэпіяна), Альбэра Русэля (кампазыцыя), Дзырана Алексаняна (камэрны ансамбль).

У 1934 годзе заснаваў Трыё імя Сьметаны (з 1945 году Чэскае трыё), нязьменным піяністам і лідэрам якога заставаўся да самай сьмерці. Выступаў таксама дуэтам зь віялянчэлістам трыё Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сьметаны, Леоша Яначака, Багуслава Марціну.

Кампазытарская спадчына Паленічэка ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для клярнэта, саксафона, флейты з аркестрам, «Сымфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільлі Эрэнбурга» (1971), камэрную, харавую музыку.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславаччыны (1979).

Вонкавыя спасылкі