Гэлаўін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Хэллоўін''' (анг.: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) - сьвята, якое мае карані ў ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:44, 22 кастрычніка 2011

Хэллоўін (анг.: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) - сьвята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірляндыі і Шатляндыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка- напярэдадні Дня ўсіх сьвятых. Традыцыйна адзначаецца ў англамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным або дзяржаўным сьвятам не з'яўляецца. З канца ХХ стагодьдзя цягам працэсу амэрыканізацыі і глябалізацыі мода на атрыбутыку Хэллоўіна з'явілася таксама ў большасьці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Эўропы. Хэллоўін таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць цесныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сынгапуры, Аўстраліі і Новай Зэляндыі, у шэрагу выспавых краін Акіяніі, таксама з нядаўніх часоў і ў Расеі.