Гама (літара): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д Гамма (літара) перанесеная ў Гама (літара): мм не падаўжаецца
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:54, 21 ліпеня 2011

Gamma uc lc

Γ, γ (грэц. Γάμμα, трансьлітарацыя з грэцкай мовы — Кгамма, альбо Ґамма; сучасная транскрыпцыяГама[1]) — 3-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэньне 3. Паходзіць ад фінікійскае літары — Гімел. Ад літары Ґамма паходзяць кірылічныя літары Г, Ґ і лацінскія C, G.

Перадае зычны гук Г-выбухны [Ґ] (гук Г-фрыкатыўны [Г] у грэцкай мове можа граматычна утварацца перад некаторымі галоснымі у пачатку словаў, што, напрыклад, датычыцца грэцкай літары Η, η). Літара Ґамма зьяўляецца граматычным адпаведнікам старабеларускага двузнака [Кг] і літары Ґ, з той прычыны, што яна традыцыйна перадавалася сродкам літары G у сыстэме грэка-лацінскай трансьлітэрацыі, а двузнак [Кг] у сваю чаргу зьяўляўся транскрыптам літары G. Аднак, у сучасным грэцкім вымаўленьні сустракаецца і фрыкатыўнае вымаўленьне гэтае літары, і у найбольш раньніх старабеларускіх крыніцах, у якіx яшчэ не была распаўсюджана зьява лацінска-беларускай трансьлітэрацыі, літара Ґамма у запазычаных словах перадавалася сродкам літары Г.

Крыніцы

  1. ^ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо