Гутаркі ўдзельніка:Serge Gorlaw
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
—zedlik 00:49, 21 красавіка 2011 (EEST)
Трансьлітэрацыя
[рэдагаваць крыніцу]Спадар Serge Gorlaw, калі жадаеце прывесьці прыклад памылковай трансьлітэрацыі, раю ўжыць наступны прыклад. На грэцкай цукар ёсьць Ζάχαρη, у той час калі ў беларускую мову ён трапіў празь нямецкае Zucker. --Dymitr 19:47, 9 ліпеня 2011 (EEST)
Гэта ня можа быць памылковай трансьлітарацыяй, таму што у беларускай мове увогуле не існуе працэдуры трансьлітарацыі. Вы гаворыце зараз аб транскрыпцыі. Serge Gorlaw
Кароткае апісаньне зьменаў
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець. --EugeneZelenko 17:12, 10 ліпеня 2011 (EEST)
Паводзіны ў Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Дублюю сюды ўласны адказ.
Цяпер па сутнасьці, абсмакчу для вас усе косткі.
- Літара И зьяўляецца літарай кірылічнай сыстэмы пісьма. Адрозьненьні кірылічных альфабэтаў адзін ад однага мінімальныя, з-за чаго няма сэнсу перапісваць адзін і той жа артыкул з мінімальнымі варыяцыямі. Значнасьць падобных артыкулаў была б мінімальная. А што да літараў кожнага з альфабэтаў: хіба не лягчэй трымаць зьвесткі пра, напрыклад, вымаўленьне літары згодна з IPA і г. д., у адным артыкуле, адной табліцы? Лягчэй. Слуп першы
- Большасьць вашага ўнёску зьяўляецца ні нэўтральнай, ані пацьвярджаецца аўтарытэтнымі крыніцамі і правяральнымі цытатамі. Слуп другі
Я вельмі раю вам прачытаць квінтэсэнцыю правілаў Вікіпэдыі, «Пяць слупоў», цалкам, ад коркі да коркі. Вашыя дэструктыўныя паводзіны дэстабілізуюць працу Вікіпэдыі і яе супольнасьці, што можа выклікаць вашае блякаваньне на пэўны тэрмін. Усе шчыра вітаюць кожнага ўдзельніка і гатовыя яму дапамагчы рабіць Вікіпэдыю лепей. Але калі ён не жадае чуць калегаў, то, бадай, ён проста прыйшоў сюды зь іншымі мэтамі: (сама)рэклямай, тролінгам, спамам.
Спадзяюся на вашае паразуменьне і не забывайцеся ўжываць кнопку Праглядзець! — Wizardist г +у 00:21, 20 ліпеня 2011 (EEST)
P.S. каб падпісаць уласны допіс на старонцы абмеркаваньняў і гутарак, карыстайцеся чатырма тыльдамі (~~~~)! — Wizardist г +у 00:21, 20 ліпеня 2011 (EEST)
Уласныя дасьледаваньні
[рэдагаваць крыніцу]Зьвяртаю вашую ўвагу, што ў Вікіпэдыі забароненыя ўласныя дасьледаваньні, а ўся інфармацыя, што ў яе дадаецца мусіць падмацоўвацца спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы (пры гэтым сама Вікіпэдыя такой крыніцай не зьяўляецца). Акрамя таго, гэты разьдзел Вікіпэдыі ствараецца клясычным правапісам беларускай мовы, які можна знайсьці тут. Таксама можна карыстацца слоўнікам «Нашай Нівы». Нагадваю, што ігнараваньне правілаў можа прывесьці да блякаваньня на нейкі час або назаўсёды. --Red_Winged_Duck 21:29, 20 ліпеня 2011 (EEST)
- Яшчэ раз зьвяртаю вашую ўвагу на неабходнасьць дадаваньня аўтарытэтных крыніц да вашых сьцьверджаньняў, а таксама на тое, што гэты разьдзел Вікіпэдыі ствараецца клясычным правапісам беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 22:55, 1 жніўня 2011 (EEST)
Трансьлітарацыя грэцкае літары Η, η як гэта не заснавана ні на адным дакументальным прыкладзе трансьлітэрацыі і зьяўляецца арыгінальным дасьледваньнем. Ня трэба блытаць лацінскую і грэцкую мовы, з прычыны таго, што яны зьяўляюцца рознымі мовамі. Ваша праўка не заснавана ні на якіх крыніцах.Serge Gorlaw
Маё ж дасьледваньне грунтуецца на вядомых усім варыянтах трансьлітэрацыі, або на трывіяльных зьвестках.Serge Gorlaw
Артаграфія
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне. Зьвяртаю вашую ўвагу, што гэты праект ствараецца клясычным правапісам беларускай мовы і наўмыснае ўнясеньне артаграфічных памылак ва ўжо існыя артыкулы можа прывесьці да блякаваньня на пэўны тэрмін і далей па ўзьбежнай. Дзякуй. --Jauhienij 02:47, 2 жніўня 2011 (EEST)
Канешне. Таму дадайце крыніцы па якіх грэцкая літара Ета транслітэруецца у клясычным правапісу, як 'Гэ'. Дзякуй Serge Gorlaw
Вітаю.
Іншыя ўдзельнікі ўжо папярэджвалі вас пра непрыстойныя паводзіны, якія заключаліся ў дадаваньні ў артыкулы ўласных дасьледваньняў і вельмі супярэчлівых зьвестак, не падмацаваных надзейнымі крыніцамі інфармацыі. У сьвятле «папярэдніх справаў» я скасую вашыя зьмены ў артыкулах Лацінка і Тэта. Калі вы замест таго, каб пазначыць другасныя крыніцы, зь якіх вамі былі атрыманыя тыя факт, пачнеце вайну рэдагаваньняў, або працягнеце дадаваць зьвесткі зь нявысьветленымі крыніцамі ў іншыя артыкулы, гэта будзе нагоднай да накладаньня на вас забароны ў рэдагаваньні тэрмінам на 2 тыдні. Спадзяюся на вашыя добрыя намеры. — Wizardist г +у 01:45, 27 ліпеня 2012 (FET)
Вашыя скасаваньні вызваны "папярэднімі справамі? Я думаў, вы - навуковец, а не жандарм. На дыспут - кішка тонкая? Serge Gorlaw.
- Дагэтуль, нажаль, толькі Вы не жадаеце зьвярнуцца да дыскусіі, пацьверджанай навуковымі крыніцамі. Я ня ўдзельнічаў у папярэдніх абмеркаваньнях (што не зашкаджала мне сачыць), але з назіранага бачна наступнае: артыкул зьмяшчае агульнавядомыя факты, прынятыя ў шырокіх і вузкіх колах, а вы дадаяце нетрывіяльныя зьвесткі, якія выглядаюць памылковымі. Вікіпэдыя не стварае веды, яна толькі назапашвае існыя. Вы ж зь яе робіце трыбуну, што супярэчыць фундамэнтальным правілам. Каб тыя зьвесткі не выглядалі памылковымі, неабходныя навуковыя, у гэтым выпадку, лінгвістычныя, крыніцы, якія б пацьвярджалі той пункт гледжаньня, які вы старанна прасоўваеце. — Wizardist г +у 01:56, 27 ліпеня 2012 (FET)
У артыкуле пра лацінку гаворка ішла і ідзе пра інтэрнэт-дыскусіі, існаванне якіх я магу падцьвердзіць крыніцамі. Там не было ніякага "сцьвярджэння ісцін". Якія зьвесткі былі "памылковымі"? Вы што, пан Бог? І дзе гэта пан Бог забараняе пералічваць спрэчныя моманты? Serge Gorlaw
- Інтэрнэт-дыскусія ў маштабах запісу ў ЖЖ і камэнтараў да яго — не праходзіць крытэр значнасьці і зьяўляецца маргінальнай тэорыяй, гэтак жа, як і, даруйце за параўнаньне, дыскусія бабулек пад вокнамі. P.S. будзьце ласкавыя прытрымлівацца сеціўнага этыкету і чакаць на адказ, а ўсе думкі дасылаць адразу, а не кавалкамі: гэта замінае дыялёгу. Што да аспрэчваньня маіх дзеяньняў, то лепей бы вам гэта хутчэй зрабіць, каб не марнаваць нікому час. Дзякуй. — Wizardist г +у 02:28, 27 ліпеня 2012 (FET)
А дзяржаўная інструкцыя па транслітэрацыі, на якую я б мог даць спасылку, і у якой прысутнічае менавіта літара ĺ а даследванні заснавальніка беларускага мовазнаўства Ужэвіча, на якія я б мог даць спасылку, і у лацінцы каторага "х" абазначалася цераз "х", - гэта таксама "бабулькі"? Хутчэй падобна на "бабкі", каторыя вам плоціць нехта, каб вы не давалі людзям ведаць праўду.Serge Gorlaw
- Калі ласка, чытайце ўважліва артыкул. Дзяржаўная інструкцыя па трансьлітарацыі і лацінка там разьмежаваныя. Гэта дзьве розныя рэчы. Ужэвіч — гэта ўжо цікавей. Але гэта XVII стагодзьдзе. Зьветскі пра Ўжэвіча, пацьверджаныя крыніцамі, мяркую, арганічна ўпісваюцца ў артыкул. Да таго ж, калі ў вас ёсьць матэрыялы дасьледваньняў прац Ужэвіча, сьцяг вам у рукі стварыць артыкул пра Ўжэвіча і граматыку. — Wizardist г +у 02:50, 27 ліпеня 2012 (FET)
Няўжо вы думаеце, што калі хаваць галаву ў пясок, дык ад гэтага "дэструктыўная" пагроза зьнікне?Serge Gorlaw