Беларуская народная самапомач: розьніца паміж вэрсіямі
Фото |
д +пачатак карткі, катэгорыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя |
|||
⚫ | |||
| назва = Беларуская самапомач |
|||
⚫ | |||
| арыгінальная назва = |
|||
| выява = БНС.jpg |
|||
| рамка выявы = |
|||
| памер выявы = |
|||
| альтэрнатыўны тэкст выявы = Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы |
|||
⚫ | |||
| мапа = |
|||
| памер мапы = |
|||
| альтэрнатыўны тэкст мапы = |
|||
| подпіс мапы = |
|||
| мапа 2 = |
|||
| абрэвіятура = БНС |
|||
| дэвіз = |
|||
| папярэднік = |
|||
| наступнік = |
|||
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|13|10|1941|1}} |
|||
| дата спыненьня існаваньня = {{Дата пачатку|1|3|1944|1}} |
|||
| тып = [[Дабрачыннасьць|Дабрачыннае]] |
|||
| юрыдычны статус = [[Грамадзкае аб’яднаньне]] |
|||
| мэта = Дапамога пацярпелым ад [[Другая сусьветная вайна|вайны]] [[беларус]]ам |
|||
| штабкватэра = |
|||
| месцазнаходжаньне = |
|||
| каардынаты = |
|||
| дзейнічае ў рэгіёнах = [[Генэральная акруга Беларусь]] |
|||
| сяброўства = 13 аддзяленьняў-рэфэратаў |
|||
| афіцыйныя мовы = |
|||
| генэральны сакратар = |
|||
| пасада кіраўніка = Кіраўнік |
|||
| імя кіраўніка = [[Іван Ермачэнка]] (да красавіка [[1943]] г.), [[Вацлаў Іваноўскі]] (да лістапада 1943 г.), [[Юры Сабалеўскі]] |
|||
| пасада кіраўніка 2 = |
|||
| імя кіраўніка 2 = |
|||
| пасада кіраўніка 3 = |
|||
| імя кіраўніка 3 = |
|||
| пасада кіраўніка 4 = |
|||
| імя кіраўніка 4 = |
|||
| асноўныя асобы = |
|||
| кіроўны орган = Цэнтральная Рада |
|||
| матчыная кампанія = |
|||
| зьвязаныя кампаніі = [[Газэта]] «[[Голас вёскі]]», [[Беларуская самаахова]] |
|||
| бюджэт = |
|||
| колькасьць супрацоўнікаў = |
|||
| колькасьць валянтэраў = |
|||
| сайт = |
|||
| заўвагі = |
|||
| колішняя назва = Беларуская народная самапомач (да чэрвеня 1943 г.) |
|||
}} |
|||
⚫ | |||
Беларуская народная самапомач была створана [[13 кастрычніка]] [[1941]] паводле загаду генеральнага камісара Беларусі [[Вільгельм Кубэ|Вільгельма Кубэ]]. |
Беларуская народная самапомач была створана [[13 кастрычніка]] [[1941]] паводле загаду генеральнага камісара Беларусі [[Вільгельм Кубэ|Вільгельма Кубэ]]. |
||
Радок 32: | Радок 79: | ||
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)]] |
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)]] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1941 годзе]] |
|||
[[be:Беларуская народная самапомач]] |
[[be:Беларуская народная самапомач]] |
Вэрсія ад 09:13, 14 траўня 2011
Беларуская самапомач | |
Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы | |
Абрэвіятура | БНС |
---|---|
Дата ўтварэньня | 13 кастрычніка 1941 (82 гады таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 1 сакавіка 1944 (80 гадоў таму) |
Тып | Дабрачыннае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Дапамога пацярпелым ад вайны беларусам |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Генэральная акруга Беларусь |
Сяброўства | 13 аддзяленьняў-рэфэратаў |
Кіраўнік | Іван Ермачэнка (да красавіка 1943 г.), Вацлаў Іваноўскі (да лістапада 1943 г.), Юры Сабалеўскі |
Кіроўны орган | Цэнтральная Рада |
Зьвязаныя кампаніі | Газэта «Голас вёскі», Беларуская самаахова |
Колішняя назва | Беларуская народная самапомач (да чэрвеня 1943 г.) |
Беларуская народная самапомач (БНС) — нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генэральнай акрузе «Беларусь».
Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 паводле загаду генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.
БНС узначальвалі Іван Ермачэнка (22 кастрычніка 1941 — красавік 1943), Вацлаў Іваноўскі (30 чэрвеня 1943 — лістапад 1943), Юры Сабалеўскі (лістапад 1943 — 1 лютага 1944). Кіруючы орган — Цэнтральная рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы.
БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных уладаў. Склад цэнтральнай рады зацьвярджаў Кубэ, праўленьні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гібетскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.
Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту «дапамагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеяньняў, бальшавіцкага і польскага панаваньня, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і разьвіць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасьцей, прадуктаў харчаваньня, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданьняў у акругі і паветы (напрыклад, газэты для сялянаў «Голас вёскі»).
У пачатку 1942 быў праведзены зьезд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафэсыйную арганізацыю, адкрыць беларускі мэдыцынскі ўнівэрсытэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.
БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленьне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)[1].
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну[1].
Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень 1942), у якім удзельнічалі Мужы даверу, кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік 1943) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.
У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме.
1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне Беларускай цэнтральнай радзе.
Вядомыя асобы-дзеячы БНС: Ян Станкевіч (намесьнік кіраўніка), Вінцэнт Гадлеўскі, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Філяфей (Нарко), Вацлаў Іваноўскі, Антон Адамовіч, Уладзіслаў Казлоўскі, Іван Касяк, Юльян Саковіч (сябры Галоўнай Рады).
Крыніцы і заўвагі
- ^ а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 272—273. — ISBN 5-343-01458-5