Перайсьці да зьместу

Салвадор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салвадор-да-Баія
парт. Salvador
Салвадор-да-Баія
Герб Салвадору-да-Баія Сьцяг Салвадору-да-Баія
Дата заснаваньня: 29 сакавіка 1549
Краіна: Бразылія
Штат: Баія
Кіраўнік: Bruno Reis[d]
Плошча: 706 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 2 676 606 чал.
шчыльнасьць: 3791,23 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
Тэлефонны код: 71
Паштовы індэкс: 40000-000
Геаграфічныя каардынаты: 12°58′59″ пд. ш. 38°29′34″ з. д. / 12.98306° пд. ш. 38.49278° з. д. / -12.98306; -38.49278Каардынаты: 12°58′59″ пд. ш. 38°29′34″ з. д. / 12.98306° пд. ш. 38.49278° з. д. / -12.98306; -38.49278
Салвадор-да-Баія на мапе Бразыліі
Салвадор-да-Баія
Салвадор-да-Баія
Салвадор-да-Баія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.salvador.ba.gov.br/

Салвадо́р-да-Баі́я (па-партугальску: São Salvador da Baía de Todos os Santos — Сьвяты Збаўца Затокі Ўсіх Сьвятых) — трэці па памерах горад Бразыліі пасьля Сан-Паўлу і Рыё-дэ-Жанэйра, сталіца штату Баія. Горад да 1763 году быў сталіцаю Бразыліі. Горад зьяўляецца складовай частка мэзарэгіёну Салвадор. Места разьмяшчаецца на двух узроўнях, то бок «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, зьяўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадору. У «Верхнім горадзе» разьмешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каляніяльным стылі, музэі, цэрквы і пабудовы сучаснай архітэктуры. Зь Верхняга гораду ў ніжні можна спусьціцца, скарыстаўшыся адмысловым відам гарадзкога транспарту — элеватарам Ласэрда.

Бухта Ўсіх Сьвятых, на берагах якой разьмешчаны горад, была ўпершыню наведвана эўрапейцамі ў 1500 годзе, калі экспэдыцыя пад камандаваньнем Пэдру Кабрала паклала пачатак асваеньня партугальцамі Паўднёвай Амэрыкі. На наступны год картаграфаваньне бухты вырабіў іншы партугальскі дасьледчык — Гашпар дэ Лемуш. Тым ня менш, першую высадку на бераг партугальцы зрабілі толькі праз тры дзесяцігодзьдзі ў 1531 годзе падчас экспэдыцыі Мартына Афонсу ды Соўзы.

Горад быў заснаваны 29 сакавіка 1549 году партугальскімі пасяленцамі пад камандаваннем Томэ ды Соўзы, першага прызначанага каралём губэрнатара каляніяльнай Бразыліі, і быў абвешчаны сталіцай партугальскіх уладаньняў у Паўднёвай Амэрыцы. У 1552 годзе ў Салвадоры была заснавана першая партугальская каталіцкая дыяцэзія па той бок Атлянтычнага акіяну, то бок Салвадор і дагэтуль зьяўляецца сталіцай бразыльскага каталіцызму. Наяўнасьць зручнага порту і спрыяльных умовваў для вырошчваньня цукровага трысьнёгу ў ваколіцах хутка зрабілі горад цэнтрам эканамічнай актыўнасьці шырокага рэгіёну на паўночным усходзе кантынэнта. Асновай эканомікі Салвадору быў марскі гандаль, як то экспарт цукру і імпарт рабоў.

На працягу ўсёй гісторыі Бразыліі Салвадор гуляе важную эканамічную ролю. Дзякуючы свайму разьмяшчэньню на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы краіны, горад служыў важным цэнтрам у Партугальскай імпэрыі ўсёй каляніяльнай эпохі, ён меў цесныя гандлёвыя сувязі з Партугаліяй і партугальскімі калёніямі ў Афрыцы і Азіі[1].

  1. ^ Economy of Salvador. Brazil Accommodation

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салвадорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў